13:50 Каля гадзіны працягваўся ператрус, які адбыўся сёньня ў рэдакцыі «Народнай волі», і допыт вядомай журналісткі Марыны Коктыш. Праводзілі ператрус міліцыянты зь Ленінскага райаддзелу міліцыі Менску, якія дзейнічалі, паводле іхніх зьвестак, на замову пракурора Гомеля. Марына Коктыш паведаміла «Свабодзе»:
«Як мне сказалі, гэта ўсё адбывалася ў межах крымінальнай справы адносна паклёпу на вышэйшых службовых асобаў управы КДБ па Гомельскай вобласьці. Гэтая справа тычыцца вядомай „паляўнічай справы“. Калі справа толькі пачыналася, я сустракалася са сваякамі міліцыянтаў, якія ў ёй фігуруюць. І яшчэ справа мае сувязь з інфармацыяй у інтэрнэце ад спадара Дудкіна — гэта міліцыянт, які апошнім часам нібыта зьмяшчаў свае артыкулы пра карупцыю ў кіраўніцтве».
Міліцыянты забралі сыстэмны блёк кампутара Марыны Коктыш і ўзялі зь яе падпіску пра неразгалошваньне інфармацыі, якая ёй стала вядомая падчас допыту. Паводле журналісткі, абыходзіліся зь ёю карэктна, але пасьля гэтых сьледчых дзеяньняў Марына Коктыш заявіла, што «ў яе няма цяпер ніякага жаданьня разьбірацца ў справах гэтых двух ведамстваў — КДБ і МУС».
13:10 Супрацоўнікі ў цывільным вымаюць матэрыялы журналісткі «Народнай волі» Марыны Коктыш.
Паводле апошніх зьвестак, ператрус у «Народнай волі» санкцыянаваў пракурор Гомеля нібыта ў межах расьсьледаваньня гэтак званай «паляўнічай справы», якая тычыцца адказных гомельскіх міліцыянтаў.
«Вымаюць матэрыялы ў намесьніка галоўнага рэдактара газэты Марыны Коктыш. Ніякіх тлумачэньняў не даюць», — паведамілі «Свабодзе» зь Беларускай асацыяцыі журналістаў.
Назіральнікі адзначаюць, што «паляўнічая справа» ўжо расьсьледаваная, і якраз сёньня, 17 лютага, у ёй будзе вынесены прысуд. Вёў гэтую справу КДБ.
Мабільны тэлефон журналісткі Марыны Коктыш, як і тэлефоны іншых супрацоўнікаў рэдакцыі, па-ранейшаму не адказвае.
13:00 Тэлефон рэдакцыі не адказвае, маўчаць і мабільныя тэлефоны супрацоўнікаў «Народнай волі».
Супрацоўнікі міліцыі праводзяць ператрус на працоўным месцы карэспандэнта Марыны Коктыш,
Дзеяньні міліцыі зьвязаныя з публікацыямі журналісткі па так званай «паляўнічай справе», перадае БелаПАН.
17 лютага ў Вярхоўным судзе а 15-й гадзіне будзе абвешчаны прысуд чатыром адказным міліцыянтам, якія праходзілі па гэтак званай «паляўнічай справе».
На нарадзе ў красавіку 2009 году, прысьвечанай працы праваахоўных органаў, Аляксандар Лукашэнка загадаў распачаць справу на начальніка аддзелу барацьбы з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі Жлобінскага РАУС Леаніда Мінянкова, які нібыта арганізаваў гаспадарку для заняткаў паляваньнем і рыбалкай для чыноўнікаў, гаспадарчых кіраўнікоў і міліцэйскага начальства.
Пазьней таксама былі арыштаваныя начальнік управы барацьбы з эканамічнымі злачынствамі Гомельскай абласной міліцыі Дзьмітрый Баранаў, начальнік управы барацьбы з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі гомельскай міліцыі Аляксандар Малаеў. Іх абвінавацілі ў незаконным паляваньні і перавышэньні ўлады.
Па справе таксама праходзіць начальнік управы барацьбы з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі МУС Віктар Ермакоў, які нібыта аддаваў міліцыянтам загад зьбіраць кампрамат на супрацоўнікаў КДБ, якія «раскручвалі» паляўнічую справу.