Як падае польскае інфармацыйнае агенцтва РАР, пра гэта гаворыцца ў праекце рэзалюцыі, узгодненым у прэзыдыюме Сойму і Радзе старэйшынаў.
У дакумэнце рэзка крытыкуюцца дзеяньні беларускіх уладаў супраць прадстаўнікоў польскай меншасьці. У сувязі з новай хваляй рэпрэсіяў супраць Саюзу палякаў Беларусі і асобных яго актывістаў дэпутаты польскага парлямэнту лічаць неабходным вяртаньне да палітыкі санкцыяў. Парлямэнтары таксама заклікаюць Менск паважаць правы чалавека і грамадзянаў.
Як вынікае з інфармацыі канцылярыі Сойму, рэзалюцыю мяркуецца прыняць сёньня пасьля 14-й гадзіны паводле польскага часу.