Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў Горадні акцыя салідарнасьці з арыштаванымі паплечнікамі Борыс


Андрэй Пачобут, Ігар Банцар, Мечыслаў Яскевіч
Андрэй Пачобут, Ігар Банцар, Мечыслаў Яскевіч

17 лютага ў Горадні актывісты непрызнанага ўладамі Саюзу палякаў плянуюць правесьці акцыю салідарнасьці з арыштаванымі на пяць сутак Ігарам Банцарам, які абвясьціў галадоўку, Мечыславам Яскевічам і Андрэем Пачобутам.



Актывістаў неафіцыйнага Саюзу палякаў пакаралі за тое, што яны ўдзельнічалі ў несанкцыянаванай акцыі 10 лютага ў Горадні.

Прысутныя на той акцыі выказалі падтрымку паплечнікам з Івянца, якіх міліцыянты прымусам выселілі з Дому польскага.

Кіраўніца незарэгістраванага Саюзу палякаў Анжаліка Борыс паведаміла сябрам арганізацыі, што мае запрашэньне ад заходніх палітыкаў наведаць Варшаву і Брусэль, але нікуды не паедзе, пакуль будуць заставацца за кратамі Банцар, Яскевіч, Пачобут.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG