Удзельнікі: палітоляг Андрэй Фёдараў зь Менску і экспэрт Цэнтру міжнародных дачыненьняў Войцех Бародзіч-Смалінскі з Варшавы.
Валер Карбалевіч: «Хоць канфлікт вакол Саюзу палякаў Беларусі (СПБ) цягнецца ўжо больш двух тыдняў, сярод назіральнікаў няма адзінай думкі наконт таго, што паслужыла яго прычынай. Навошта беларускія ўлады пайшлі на яго абвастрэньне? Тут дамінуюць унутраныя чыньнікі ці вонкавыя?»
Андрэй Фёдараў: «Думаю, выключна ўнутраныя чыньнікі. Гэта зьвязана з блізкімі прэзыдэнцкімі выбарамі. Улады лічаць, што ўсе грамадзкія арганізацыі павінны знаходзіцца пад іх кантролем. Бо калі дасі волю аднаму, то гэтага запатрабуюць іншыя і сытуацыя выйдзе з-пад кантролю».
Войцех Бародзіч-Смалінскі: «Мне здаецца, што сытуацыя больш складаная, і яе нельга патлумачыць толькі прэзыдэнцкімі выбарамі. Польскія экспэрты лічаць, што гэтыя падзеі сталі вынікам уплыву расейскіх спэцслужбаў, якія моцна прысутнічаюць у Беларусі».
Карбалевіч: «Сярод беларускіх экспэртаў дамінуе думка, што ўплыў расейскіх спэцслужбаў на прыняцьце палітычных рашэньняў у Беларусі мінімальны».
Карбалевіч: «Гледзячы па ўсім, візыт міністра замежных спраў Беларусі Мартынава ў Варшаву ня даў вынікаў у пляне вырашэньня канфлікту. Польскія газэты пісалі пра ліст міністра замежных спраў Польшчы Сікорскага на адрас Лукашэнкі. Нібыта ў ім Варшава прапануе падтрымку Беларусі ў разьвіцьці дачыненьняў з Захадам, калі будзе вырашана праблема з Саюзам палякаў Беларусі. І ў панядзелак Менск даў адказ. Было затрымана 40 актывістаў СПБ, некалькі чалавек з кіраўніцтва Саюзу адпраўлены за краты на суткі. Як гэта разумець? Прапановы Сікорскага Менску нецікавыя?»
Фёдараў: «Гледзячы па ўсім, Менск не гатовы пайсьці на выкананьне той умовы, якую выстаўляе Варшава. Мне не падаецца слушнаю вэрсія, нібыта беларускія ўлады бяруць СПБ у закладнікі, каб потым таргавацца з Польшчай.Торг магчымы тады, калі ёсьць палітзьняволеныя, асуджаныя на гады. А тут Борыс прысудзілі штраф каля 350-400 даляраў. Некалькі чалавек пасадзілі на суткі. Пакуль пачнецца торг, яны ўжо выйдуць на свабоду.
Увогуле, з гледзішча вонкавай палітыкі дзеяньні Менску нелягічныя. Ідзе дыялёг Беларусі з ЭЗ, ён патрэбны Менску. Але тое, што робіцца, ідзе насуперак палітыцы дыялёгу. Раней ці пазьней гэта можа прывесьці да дрэнных вынікаў».
Бародзіч-Смалінскі: «Галоўнай мэтай візыту Мартынава ў Варшаву было падпісаньне пагадненьня аб прымежным руху, якое дазваляе палякам і беларусам, якія жывуць на прымежных тэрыторыях, пераходзіць мяжу бязь візы. А пытаньне пра СПБ узьнікла як дадатак да галоўнай тэмы перамоваў. Мартынаў ня мог вырашыць пытаньне пра СПБ, бо ён не ўплывае на яго.
Тое, што прапанаваў Сікорскі ў лісьце да Лукашэнкі, ня вельмі значна, бо ўсё гэта адбываецца ўжо і без актыўнай падтрымкі Польшчы. Думаю, сарваць дыялёг Беларусі з ЭЗ, з МВФ цяжка, амаль немагчыма. ЭЗ не гатовы выключыць Беларусь з праграмы „Ўсходняе партнэрства“, замарозіць адносіны зь Менскам. Таму Варшава можа толькі ўвесьці забарону на ўезд у Польшчу для чыноўнікаў, дачынных да рэпрэсіяў супраць СПБ. І ня больш за тое».
Карбалевіч: «Польшча ўвяла візавыя санкцыі адносна беларускіх чыноўнікаў, дачынных да рэпрэсіяў супраць СПБ. Як далей будуць разьвівацца падзеі? Будзе адбывацца эскаляцыя канфлікту, у яго ўключыцца ЭЗ? Або ўсё сьцішыцца, пасьля таго як сытуацыя ў Івянцы вырашыцца на карысьць беларускіх уладаў?»
Фёдараў:«Думаю, што польскія санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў не распаўсюджваюцца на ўсе краіны шэнгенскай зоны. Гэта толькі забарона на ўезд. І нават чалавек, які мае шэнгенскую візу, можа ня трапіць у Польшчу».
Пакуль у Беларусі не пачнуцца больш моцныя рэпрэсіі, ЭЗ не гатовы ісьці на пагаршэньне адносінаў зь Беларусьсю. Будуць жорсткія заявы, але канкрэтных захадаў ня будзе. Сама Польшча мае абмежаваныя магчымасьці. Яна ня можа ўвесьці эканамічныя санкцыі«.
Бародзіч-Смалінскі: «Таксам лічу, што гэтыя санкцыі тычацца толькі ўезду беларускіх чыноўнікаў у Польшчу. Хачу адзначыць, што рэпрэсіі супраць СПБ не адрозьніваюцца ад рэпрэсіяў беларускіх уладаў супраць грамадзянскай супольнасьці, апазыцыі, незалежных мэдыяў. З гэтай сытуацыяй ЭЗ фактычна пагадзіўся, прыняўшы Беларусь ва „Ўсходняе партнэрства“. Бо гульня ідзе за вышэйшую стаўку — прыцягненьне Беларусі да Эўропы. Таму беларускія ўлады ўпэўнены, што могуць рабіць унутры краіны, што хочуць.
Што тычыцца беларуска-польскіх дачыненьняў, то прэзыдэнт Польшчы Качыньскі мае намер напісаць ліст Лукашэнку. Не выключаю, што, атрымаўшы яго, Лукашэнка зьменіць пэўным чынам палітыку адносна СПБ. Да ліста Сікорскага Лукашэнка мог паставіцца несур’ёзна, бо ня той дыпляматычны ранг. Дыялёг павінен ісьці паміж прэзыдэнтамі».
Прычыны канфлікту
Валер Карбалевіч: «Хоць канфлікт вакол Саюзу палякаў Беларусі (СПБ) цягнецца ўжо больш двух тыдняў, сярод назіральнікаў няма адзінай думкі наконт таго, што паслужыла яго прычынай. Навошта беларускія ўлады пайшлі на яго абвастрэньне? Тут дамінуюць унутраныя чыньнікі ці вонкавыя?»
Андрэй Фёдараў: «Думаю, выключна ўнутраныя чыньнікі. Гэта зьвязана з блізкімі прэзыдэнцкімі выбарамі. Улады лічаць, што ўсе грамадзкія арганізацыі павінны знаходзіцца пад іх кантролем. Бо калі дасі волю аднаму, то гэтага запатрабуюць іншыя і сытуацыя выйдзе з-пад кантролю».
Войцех Бародзіч-Смалінскі: «Мне здаецца, што сытуацыя больш складаная, і яе нельга патлумачыць толькі прэзыдэнцкімі выбарамі. Польскія экспэрты лічаць, што гэтыя падзеі сталі вынікам уплыву расейскіх спэцслужбаў, якія моцна прысутнічаюць у Беларусі».
Карбалевіч: «Сярод беларускіх экспэртаў дамінуе думка, што ўплыў расейскіх спэцслужбаў на прыняцьце палітычных рашэньняў у Беларусі мінімальны».
Чаму варшаўскі візыт Мартынава ня вырашыў праблему?
Карбалевіч: «Гледзячы па ўсім, візыт міністра замежных спраў Беларусі Мартынава ў Варшаву ня даў вынікаў у пляне вырашэньня канфлікту. Польскія газэты пісалі пра ліст міністра замежных спраў Польшчы Сікорскага на адрас Лукашэнкі. Нібыта ў ім Варшава прапануе падтрымку Беларусі ў разьвіцьці дачыненьняў з Захадам, калі будзе вырашана праблема з Саюзам палякаў Беларусі. І ў панядзелак Менск даў адказ. Было затрымана 40 актывістаў СПБ, некалькі чалавек з кіраўніцтва Саюзу адпраўлены за краты на суткі. Як гэта разумець? Прапановы Сікорскага Менску нецікавыя?»
Фёдараў: «Гледзячы па ўсім, Менск не гатовы пайсьці на выкананьне той умовы, якую выстаўляе Варшава. Мне не падаецца слушнаю вэрсія, нібыта беларускія ўлады бяруць СПБ у закладнікі, каб потым таргавацца з Польшчай.
Торг магчымы тады, калі ёсьць палітзьняволеныя, асуджаныя на гады.
Увогуле, з гледзішча вонкавай палітыкі дзеяньні Менску нелягічныя. Ідзе дыялёг Беларусі з ЭЗ, ён патрэбны Менску. Але тое, што робіцца, ідзе насуперак палітыцы дыялёгу. Раней ці пазьней гэта можа прывесьці да дрэнных вынікаў».
Бародзіч-Смалінскі: «Галоўнай мэтай візыту Мартынава ў Варшаву было падпісаньне пагадненьня аб прымежным руху, якое дазваляе палякам і беларусам, якія жывуць на прымежных тэрыторыях, пераходзіць мяжу бязь візы. А пытаньне пра СПБ узьнікла як дадатак да галоўнай тэмы перамоваў. Мартынаў ня мог вырашыць пытаньне пра СПБ, бо ён не ўплывае на яго.
Тое, што прапанаваў Сікорскі ў лісьце да Лукашэнкі, ня вельмі значна, бо ўсё гэта адбываецца ўжо і без актыўнай падтрымкі Польшчы. Думаю, сарваць дыялёг Беларусі з ЭЗ, з МВФ цяжка, амаль немагчыма. ЭЗ не гатовы выключыць Беларусь з праграмы „Ўсходняе партнэрства“, замарозіць адносіны зь Менскам. Таму Варшава можа толькі ўвесьці забарону на ўезд у Польшчу для чыноўнікаў, дачынных да рэпрэсіяў супраць СПБ. І ня больш за тое».
Ці будзе эскаляцыя канфлікту?
Карбалевіч: «Польшча ўвяла візавыя санкцыі адносна беларускіх чыноўнікаў, дачынных да рэпрэсіяў супраць СПБ. Як далей будуць разьвівацца падзеі? Будзе адбывацца эскаляцыя канфлікту, у яго ўключыцца ЭЗ? Або ўсё сьцішыцца, пасьля таго як сытуацыя ў Івянцы вырашыцца на карысьць беларускіх уладаў?»
Фёдараў:
Пакуль у Беларусі не пачнуцца больш моцныя рэпрэсіі, ЭЗ не гатовы ісьці на пагаршэньне адносінаў зь Беларусьсю.