У залі, якую арандуе фірма «Палёніка», сабралася мноства людзей, было не ўвайсьці папросту, многія стаялі. Магчыма, было чалавек трыста. Перад імі выступіла Анжаліка Борыс, яна сказала пра падтрымку, якую выказалі беларускім палякам польскі прэзыдэнт Лех Качынскі і кіраўнік эўрапарлямэнту прафэсар Ежы Бузэк. Аднак яна сказала, што, магчыма, ня зможа паехаць на сустрэчу з польскім прэзыдэнтам, паколькі яе аштрафаваў гаспадарчы суд на 4 мільёны 200 тысяч рублёў.
Анжаліка Борыс зазначыла, што 10 лютага — у 70-ю гадавіну вывазу мясцовых палякаў у Сібір, варта ўшанаваць іхнюю памяць ля мэмарыяльнай дошкі на Доме польскім на вуліцы Дзяржынскага, дзе цяпер праўладны Саюз палякаў.
Борыс: «Заўтра — 70-я гадавіна дэпартацыі палякаў у Сібір. На Доме польскім на вуліцы Дзяржынскага ёсьць памятная шыльда. Мы зьбяромся заўтра а 15-й гадзіне, каб запаліць зьнічы там і каб выказаць пратэст супраць парушэньня нашых правоў».
Прысутныя падтрымалі гэтую прапанову.
Тым часам зьявілася паведамленьне, што афіцыйны Саюз палякаў хоча, каб міжнародная камісія абмеркавала становішча польскай меншасьці ў Беларусі. Намесьнік кіраўніка Саюзу Мечыслаў Лысы, аднак, ня быў пра гэта паінфармаваны.
Лысы: «Я першы раз чую пра гэта. Я ведаю, што зьездам зьвярталіся да „Палёніі“ сьвету з такім пісьмом, зваротам, каб зьвярнулі ўвагу на сытуацыю з палякамі ў Беларусі. А пра міжнародную камісію сапраўды чую ўпершыню. Магчыма, пасьля нарады ў Горадні вырашылі на гэтую тэму пагаварыць, хіба ў панядзелак, учора яна была. Я ў Горадню ня езьдзіў. А ў чым сутнасьць гэтай камісіі можа быць: устанавіць сапраўдны стан справаў — можа быць?»
Ці не найлепшым выйсьцем з сытуацыі была б згода беларускіх уладаў зарэгістраваць польскую арганізацыю на чале з Анжалікай Борыс? Што наконт гэтага думае Мечыслаў Лысы?
Лысы: «Я заўсёды прытрымліваўся такой думкі, што трэба даць магчымасьць зарэгістравацца і другому саюзу без усякіх праблемаў. Магчыма толькі пад іншай назвай. Не Саюз палякаў Беларусі, а — Польскі саюз Беларусі ці штосьці такое, перафразіраваць. Ня ведаю, чамусьці, ніхто ня хоча так зрабіць».