У адной – арыгінальная паэзія і проза, а ў другой – паэтычныя і празаічныя пераклады на беларускую твораў сусьветнай клясыкі і папулярных сучасных замежных аўтараў. І ўсё разам гэта называецца “Сьвятая праўда ды іншыя казкі”.
Структура выданьня прадыктаваная жанравай разнастайнасьцю творчасьці беларускага пісьменьніка і перакладчыка Карласа Шэрмана, сямідзесяціпяцігодзьдзю якога быў прысьвечаны леташні конкурс маладых літаратараў, які ўжо ў пяты раз праводзіў Беларускі ПЭН-цэнтар. Творы пераможцаў конкурсу і склалі гэтую кнігу.
Яна мае і моўную падвойнасьць. Побач з тэкстамі дзесяці беларускамоўных маладых літаратараў зьмешчаныя тэксты чатырох расейскамоўных. Старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру і куратар конкурсу Андрэй Хадановіч перакананы, што трэба быць адкрытымі для расейскамоўных аўтараў, якія жывуць у Беларусі і пазыцыянуюць сябе беларускімі літаратарамі.
“Я лічу тое, што яны робяць, вельмі патрэбнае нам. Не стамляюся дадаваць, што мы выгадавалі пад час гэтых конкурсаў расейскамоўных перакладчыкаў беларускай літаратуры. Гэта датычыць Каці Зыкавай, Паўла Анціпава, якія пераствараюць па-расейску, скажам, паэзію Ўладзімера Арлова, Віктара Жыбуля, Веры Бурлак і іншых беларускіх літаратараў. Мне здаецца – гэта пэрспэктыўная сфэра. Калі ўжо ў нас ёсьць творцы, якія хораша працуюць па-расейску, няхай яны папулярызуюць беларускую літаратуру ў расейскамоўных чытачоў”.