Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экіпаж “Іл-76” застанецца пад вартай яшчэ на 12 дзён


Крымінальны суд Тайлянду чацьвёрты раз падоўжыў на 12 дзён тэрмін утрыманьня пад вартай экіпажу “Іл-76”.

Пра гэта БелаПАН паведаміў прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Казахстану Ільяс Амараў.

Самалёт “Іл-76” грузінскай рэгістрацыі затрыманы тайляндзкімі ўладамі 11 сьнежня 2009 г., пасьля таго як ён зрабіў прамежкавую пасадку для дазапраўкі, і пры даглядзе ў ім знайшлі спакаваныя ў скрыні з грамадзянскай маркіроўкай гранатамёты, партатыўныя зэнітна-ракетныя комплексы і іншую зброю. Усё гэта было загружана ў самалёт у Паўночнай Карэі.

У складзе экіпажу затрыманага ў Тайляндзе “Іл-76” працаваў бортмэханікам грамадзянін Беларусі Міхаіл Пeтухоў.

Разам з чатырма казахстанскімі лётчыкамі Пeтухова зараз утрымліваюць у тайляндзкай турме. Лётчыкаў падазраюць ў кантрабандзе зброі, у непаведамленьні ўладам краіны дакладных зьвестак пра груз і ў перавозе выбухоўкі, што пагражае сьмяротным пакараньнем.

Сваёй віны экіпаж “Іл-76” не прызнае. Лётчыкі кажуць, што нічога ня ведалі пра зброю. Паводле іх зьвестак, яны перавозілі абсталяваньне для здабычы нафты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG