УСЯГО ПАКРЫСЕ:
Сьнег, вецер і сонца з-за хмараў. Пахаладзее: -8 — -2.
НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:
Прэс-канфэрэнцыя Аляксандра Лукашэнкі беларускім СМІ. Менск, 12.00.
Выстава "Навагодні кірмаш 2009". Менск, вул. Янкі Купалы, 27.
"Навагодні базар", Менск, Палац мастацтва.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
У 1842 у дачыненьні да Беларусі ўпершыню быў ужыты тэрмін "Северо-Западный край".
У 1865 годзе нарадзіўся ангельскі пісьменьнік Рэдзярд Кіплінг, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.
У 1922 быў створаны СССР.
У 1937 савецкія карныя органы расстралялі беларускага грамадзка-палітычнага дзеяча і гісторыка Аляксандра Цьвікевіча. Цьвікевіч быў міністрам замежных справаў і прэм’ер-міністрам эміграцыйнага ўраду БНР. У 1925 на Другой Усебеларускай канфэрэнцыі ў Бэрліне, пад узьдзеяньнем посьпехаў i дасягненьняў палiтыкi беларусізацыі ў БССР, Аляксандр Цвікевіч прыняў рашэньне аб спыненьні дзейнасьці Рады міністраў БНР і прызнаньні Менску адзіным цэнтрам нацыянальна-дзяржаўнага адраджэньня Беларусі. У лістападзе 1925 Цьвікевіч зь сям’ёй пераехаў у Менск.
МІНУС 365:
Год таму на сайце Свабоды: "Да "Товарища" лібэралізацыя не дайшла". (http://www.svaboda.org/content/article/1365189.html)
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
"East is East, and West is West", — Рэдзьярд Кіплінг.