УСЯГО ПАКРЫСЕ:
Сьнег, дождж, сонца і хмары. Тэмпэратура: –6... +2.
НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:
Выстава "Навагодні кірмаш 2009". Менск, вул. Янкі Купалы, 27.
Музычна-паэтычная вечарына "Купала/Караткевіч". Менск, Літаратурны музэй Янкі Купалы.
ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:
У Ватыкане папа Бэнэдыкт XVI служыць усяночную калядную імшу.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
У 1798 у Наваградку нарадзіўся паэт Адам Міцкевіч.
ЁСЬЦЬ НАГОДА:
Куцьця, паводле Новага стылю.
МІНУС 365:
Год таму на сайце Свабоды: "Вядомыя беларусы на Каляды зь сем’ямі" , "Як адзначаюць Каляды вядомыя беларусы".
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
Літва! Бацькоўскі край, ты як здароўе тое:
Не цэнім, маючы, а страцім залатое —
Шкада, як і красы твае, мой родны краю.
Тугою па табе тут вобраз твой ствараю.
Адам Міцкевіч, "Пан Тадэвуш" (пачатак), пераклад Язэпа Семяжона.