Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віза за візу


Працэс спрашчэньня візавых працэдураў у адносінах з Эўрапейскім зьвязам павінен праходзіць у двухбаковым кірунку, заявіў першы намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Ігар Петрышэнка.

“Мы ня можам у аднабаковым парадку зьнізіць для Эўразьвязу кошт візаў. Мы хочам, каб і нашы грамадзяне маглі свабодна і па мінімальнай цане выяжджаць у эўрапейскія краіны”, — цытуе Петрышэнку Інтэрфакс.

“Зь вясны сёлета мы вельмі актыўна працуем у межах праграмы “Ўсходняга партнэрства”, адным з элемэнтаў якой зьяўляецца спрашчэньне візавых працэдураў”, — нагадаў прадстаўнік МЗС.

“Мы разглядаем гэты працэс з пункту гледжаньня арганізацыі яго ў двухбаковым напрамку”, — сказаў Ігар Петрышэнка, выступаючы перад сябрамі Нацыянальнага сходу.

“Мы будзем займацца гэтай праблемай, думаю — прыйдзе да пэўнага выніку ў частцы паніжэньня кошту віз і павышэньня прытоку замежных турыстаў у Беларусь”, — паабяцаў прадстаўнік МЗС Беларусі.

Беларускія ўлады зацягваюць падпісаньне пагадненьня з Літвой аб спрошчаным перасоўваньні жыхароў прымежных раёнаў

Пра гэта ў Эўрапарлямэньце падчас дэбатаў аб сытуацыі ў Беларусі заявіў эўрадэпутат ад Літвы Юстас Палецкіс, паведамляе БелаПАН.

Мяркуецца, што жыхары Беларусі і Літвы, якія пражываюць на адлегласьці да 50 км ад мяжы, змогуць перасякаць яе дзякуючы спэцыяльным дазволамі, якія будуць каштаваць 20 эўра і выдавацца на пяць гадоў.

На літоўскай тэрыторыі ля мяжы з Беларусьсю, на якой будзе дзейнічаць такі дазвол, пражывае каля 800 тыс. чалавек. На беларускім баку гэтым рэжымам змогуць скарыстацца прыкладна 600 тыс. грамадзянаў.

Чакалася, што пагадненьне будзе падпісанае 16 верасьня ў Вільні падчас візыту ў Літву Аляксандра Лукашэнкі. Паводле інфармацыі літоўскага боку, Менск папрасіў час для завяршэньня ўнутраных працэдураў.

Вядзецца праца над падобным пагадненьнем паміж Беларусьсю і Польшчай. У пачатку лістапада амбасадар Польшчы ў Беларусі Хенрык Літвін заявіў, што яно можа быць падпісанае «у найбліжэйшыя месяцы».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG