Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Успаміны пра Ягора Гайдара


Ягор Гайдар
Ягор Гайдар

На 54-м годзе жыцьця памёр палітык, лібэральны эканаміст, аўтар праграмы "шокавай тэрапіі" ў Расеі пачатку 1990-х гадоў Ягор Гайдар.


ФОТАГАЛЕРЭЯ

Ягор Гайдар
быў адным з ідэолягаў рынкавых рэформаў, на пачату 1990-х выконваў функцыі міністра эканомікі і фінансаў, старшыні ўраду Расеі.

З 1994 па 2001 год Гайдар быў лідэрам апазыцыйнай партыі Дэмакратычны выбар Расеі. У 1999 па сьпісе Саюзу правых сілаў быў абраны ў Дзяржаўную думу.

Апошнія гады кіраваў Інстытутам эканомікі пераходнага пэрыяду.




Станіслаў Багданкевіч
Багданкевіч: Гайдар зьбіраўся праводзіць глыбокія рэформы

Званок са “Свабоды” да прафэсара, доктара навук Станіслава Багданкевіча застаў яго ў той момант, калі былы старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі разглядаў кніжкі з дароўнымі надпісамі Ягора Гайдара. Спадар Багданкевіч гаворыць, што ён неаднаразова сустракаўся з Ягорам Гайдарам і вельмі паважаў гэтага чалавека.


"Гайдар уратаваў Расею ад грамадзянскай вайны"

Расейскія палітыкі Барыс Нямцоў, Ірына Хакамада, Анатоль Чубайс і Ўладзімер Жырыноўскі дзеляцца ўспамінамі пра Ягора Гайдара. А таксама слухайце апошні выступ Ягора Гайдара ў эфіры Радыё Свабода.


Бальцаровіч: Гайдар абмежаваў палітычны кантроль над эканомікай

Мы папрасілі прафэсара Лешка Бальцэровіча, аўтара радыкальнай эканамічнай рэформы ў Польшчы ў 1989-91 гадоў, вядомай як "шокавая тэрапія", распавесьці нам пра сваё знаёмства зь Ягорам Гайдарам.

Прунскене і Позьнер пра Ягора Гайдара


Казімера Прунскене, першы прэм'ер-міністар незалежнай Літвы, кіравала ўрадам ў той час, калі першым расейскім урадам фактычна кіраваў Гайдар.

Варонежцаў: добра памятаю яго перакананьне – усё завершыцца добра


Юры Варонежцаў быў народным дэпутатам СССР, неаднаразова сустракаўся з Ягорам Гайдарам: “У той пэрыяд, калі ў Маскве адбываліся падзеі, якія адбілася на лёсе Савецкага Саюзу ды і пасьля, было шмат яркіх фігур. Але і сярод іх Гайдар вылучаўся сваёй грунтоўнасьцю. Бальшыня тады была рэвалюцыянэрамі, трыбунамі. А ён і гаварыць на публіку тады яшчэ толкам ня ўмеў, быў такі акадэмічны чалавек.

Віктар Пінзэнік, былы міністар фінансаў Украіны, лідэр партыі “Рэформы і парадак”

"Гайдар першым пачаў працэс трансфармацыі краін былога Савецкага Саюза. Гаворка ішла аб пераходзе ад каманднай эканомікі да рынкавай. Такога вопыту не было, і ён рабіў вельмі няпросты працэс, і рабіў гэта прафэсійна. Я б не ўжываў слова «шокавая тэрапія», таму што ў Расеі гэта адбывалася не так хутка, як у Польшчы. Але ён зрабіў неабходныя правільныя рашэньні, каб расейская эканоміка стала на новыя рэйкі".

Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька добра ведаў Ягора Гайдара:

Анатоль Лябедзька
“Гэта, канечне, вялікая страта ня толькі для дэмакратычнай Расеі, але і для дэмакратычнай Беларусі. Ён быў ня толькі прафэсіяналам з вялікай літары, адным з рэфарматараў, які хацеў пабудаваць новую Расею. Гайдар быў вельмі даступны, вельмі адкрыты ў камунікацыях. Стасункі паміж дэмакратычнымі супольнасьцямі Беларусі і Расеі былі закладзены з удзелам і Ягора Гайдара. Аб’яднаная дэмакратычная партыя Беларусі, якая была папярэдніцай АГП, усталёўвала двухбаковыя стасункі з расейскімі дэмакратамі, як раз у той час, калі іх узначальваў Ягор Гайдар”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG