Некаторыя так званыя ўпраўленцы публічна называлі Гайдара “завлабом”, згадвае Станіслаў Багданкевіч:
“Гэта было стаўленьне тых людзей, якія не разумеюць сучаснае разьвіцьцё эканомікі. Не разумеюць, што эфэктыўная эканоміка грунтуецца толькі на рынкавых прынцыпах. Гэта злапыхайніцтва, і ня болей. Гайдар – глыбокі тэарэтык, глыбокі – вытворца, дзелавы чалавек.
І там, дзе рынкавыя рэформы адбыліся, напрыклад, у Польшчы, яна паказваюць сваю прагрэсіўнасьць нават ва ўмовах усясьветнага крызісу. У Польшчы сёньня пазытыў па ўсіх кірунках. У іх няма падзеньня экспарту, як у нас, аж на 40%. У іх заробкі ў 3-4 разы вышэйшыя за нашы.
Такія ж рэформы зьбіраўся праводзіць у Расеі і Гайдар. Але расейская эліта была больш рэакцыйнай, менш эўрапейскай. Таму яны і сварылі толькі алігархічны капіталізм. А каб яны пайшлі шляхам Гайдара і яго калег, то Расея ўжо была б іншай. І ў палітычным пляне – дэмакратыя была б больш глыбокай, і тым больш было б болей эканамічнай свабоды”.