АПОШНІ ВЫСТУП ЯГОРА ГАЙДАРА Ў ЭФІРЫ РАДЫЁ СВАБОДА
Барыс Нямцоў, палітык, лідэр руху «Салідарнасьць», былы першы віцэ-прэм’ер Расеі сказаў ў інтэрвію сайту “Свабодная прэса”:
“Гайдар -- чалавек бясстрашны, вельмі прыстойны, сумленнымі, моцны. І роля яго ў гісторыі для мяне цалкам відавочная: ён уратаваў Расею ад грамадзянскай вайны, і ад рэк крыві. Таму што, калі распадаўся СССР, выбар у краіны быў невялікі: альбо вайна па югаслаўскім сцэнары, альбо цяжкія рэформы.
Гайдар выбраў рэформы. І за гэта не толькі мы, хто яго ведаюць і любяць, але і тыя, хто яго ненавідзіць, павінны быць яму ўдзячныя. Ўся гэтая мярзотная прапаганда, якая разгорнутая супраць таго, што было ў 1990-я, не можа зацямніць праўды. А праўда наступная: тое, што Расея цяпер знаходзіцца ў такой форме, гэта заслуга Гайдара, а не Пуціна. Ведаеце, такія годныя людзі ў нас у краіне доўга не жывуць, і гэта сумна”.
Пра Ягора Гайдара гаворыць Ірына Хакамада, палітык, пісьменьнік:
“Фігура сышла гістарычная, як Ельцын. Толькі заўчасна, таму што ўжо вельмі малады. З усёй каманды рэфарматараў ён быў адзіным чалавекам, які ўзяў на сябе адказнасьць за ўсе. Таму што прэм'ер-міністар адказвае за ўсё.
Узяў у той момант, калі з гэтым не справіўся б ніхто, і зрабіў, як мог. І потым нёс гэтую адказнасьць ўсё жыцьцё. Гэта вялікі цяжкі груз, напэўна, таму арганізм не вытрымаў. Гэта вельмі вялікі груз -- цягнуць на сабе ўсе праблемы, усе памылкі, пэрсаніфікаваць іх”.
Гаворыць Анатоль Чубайс, былы першы віцэ-прэм’ер Расеі, “бацька” расейскай прыватызацыі
"Ягор Гайдар ў пачатку 1990-х гадоў, у самы цяжкі пэрыяд выратаваў Расею" ад голаду, грамадзянскай вайны і распаду ...Гайдар быў вялікім чалавекам, вялікім вучоным, вялікім дзяржаўным дзеячам. Мала хто ў гісторыі Расеі і ў сусьветнай гісторыі можа параўнацца зь ім па моцы інтэлекту, яснасьці разуменьня мінулага, сучаснасьці і будучыні, гатоўнасьці прымаць найцяжэйшыя, але неабходныя рашэньні... Усе апошнія гады ён быў інтэлектуальным і маральным лідэрам для ўсіх нас. Для мяне ён быў і назаўсёды застанецца найвышэйшым прыкладам сумленнасьці, мужнасьці і надзейнасьці. Гэтую страту я буду адчуваць ўсё жыцьцё ".
Кажа Уладзімер Жырыноўскі, старшыня Лібэральна-дэмакратычнай партыі Расеі.
"Чалавек памёр, таму не будзем казаць пра нашы ідэалягічныя супярэчнасьці, але як у навукоўца-эканаміста ў яго былі вялікія дасягненьні....
Гайдар валодаў мужнасьцю адстойваць сваю пазыцыю, якую ён ніколі не хаваў”.
Гаворыць кіраўнік Банка Расеі Сяргей Ігнацьеў:
“Ролю Ягора Гайдара для Расіі цяжка пераацаніць. Для мяне вестка аб яго сьмерці стала моцным ударам. Я яго ведаю вельмі даўно, яшчэ з сярэдзіны 1980-х гадоў. Ён быў сапраўдным прафэсіяналам, вялікім вучоным і, я лічу, выдатным палітыкам... Мы з ім сябравалі, праўда, у апошні час сустракаліся рэдка".
Міністар фінансаў РФ Аляксей Кудрын:
“Ягор Гайдар заклаў асновы рынкавай эканомікі і дэмакратыі ў Расеі. Прычым ён рабіў гэта ў складаных умовах краху савецкай сыстэмы і развалу ўсяго дзяржаўнага кіраваньня... Ён здолеў тое, на што мала хто мог тады рашыцца, узяў на сябе адказнасьць і ведаў што рабіў...Да апошняга дня свайго жыцьця Гайдар заставаўся дзеючым навукоўцам, эканамістам, меркаваньнем якога даражылі спэцыялісты не толькі ў нас у краіне, але і ва ўсім сьвеце"
Першы намесьнік старшыні ЦК КПРФ Іван Мельнікаў:
"Думаю, не толькі камуністам, але і большасьці грамадзянаў краіны даволі ня проста шукаць неабходныя тактоўныя словы ў сувязі са сьмерцю Ягора Гайдара.
Усё ж гэта быў не проста жывы чалавек, але ў першую чаргу сымбаль калясальных праблем, з якім сутыкнуўся народ нашай краіны. Чыста чалавечыя эмоцыі зразумелыя. Такія эмоцыі ёсьць заўсёды, калі раптам сыходзяць людзі, якія маглі жыць яшчэ нямала гадоў.
Але палітычныя нашы ацэнкі вядомыя, яны добра узважана, яны цьвёрдыя, яны захоўваюцца ".