Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Варонежцаў: добра памятаю яго перакананьне – усё завершыцца добра


Юры Варонежцаў быў народным дэпутатам СССР, неаднаразова сустракаўся з Ягорам Гайдарам:

“У той пэрыяд, калі ў Маскве адбываліся падзеі, якія адбілася на лёсе Савецкага Саюзу ды і пасьля, было шмат яркіх фігур. Але і сярод іх Гайдар вылучаўся сваёй грунтоўнасьцю. Бальшыня тады была рэвалюцыянэрамі, трыбунамі. А ён і гаварыць на публіку тады яшчэ толкам ня ўмеў, быў такі акадэмічны чалавек.

Але ён быў цалкам перакананы: у Савецкім Саюзе можна правесьці пераўтварэньні. А дзяржавы, якія ўтворацца на постсавецкай прасторы, падвесьці да цывілізаванага сьвету.

Гайдар умеў пераконваць. Мы, народныя дэпутаты, якія прыехалі ў Маскву са ўсяго Савецкага Саюзу, амаль нічога ня ведалі пра рынкавую эканоміку. І менавіта размовы з Ягорам, маім равесьнікам, дарэчы, падцягнулі нас да такога роўню, які дазволіў зразумець, што трэба рабіць.

Памятаю яго і падчас путчу ў 1991 годзе. Мы перасекліся тады ў Белым доме. І добра памятаю яго перакананьне – усё завершыцца добра”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG