Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падатковая патрабуе з гомельскага актывіста 10 мільёнаў


Уладзімер Кацора
Уладзімер Кацора

Інспэкцыя падаткаў і збораў Савецкага раёну Гомелю пісьмова запатрабавала ад актывіста руху «За свабоду» Ўладзімера Кацоры сплаціць 10-мільённы доўг за зьліквідаванае ўладамі яшчэ ў 2003 годзе грамадзкае аб’яднаньне «Грамадзянскія ініцыятывы». На той падставе, што Кацора быў прызначаны старшынём ліквідацыйнай камісіі.

Сума доўгу ўтварылася, як вынікае зь ліста намесьніка начальніка інспэкцыі, з падаткаў і збораў (4,35 мільёна), пені (2,84 мільёна) і штрафу (2,82 мільёна).

Кацора: «Я зьвярнуўся ва ўправу юстыцыі Гомельскага аблвыканкаму, што складаю зь сябе абавязкі старшыні ліквідацыйнай камісіі па «Грамадзянскіх ініцыятывах». Улады з 2006 году не выконваюць рашэньне Камітэту ААН па правах чалавека на аднаўленьне дзейнасьці аб’яднаньня «Грамадзянскія ініцыятывы».

Паводле суразмоўцы, улады зацікаўленыя ў канчатковай ліквідацыі грамадзкага аб’яднаньня рукамі актывістаў. Падказваюць нават шляхі — сьпісаць даўгі на падставе ўказу № 329 ад 13.06.2006 г. «Аб некаторых пытаньнях прызнаньня запазычанасьці безнадзейным доўгам і яе сьпісаньня». Але як толькі ліквідацыйная камісія зьвернецца з такім хадайніцтвам, гэта будзе азначаць згоду на канчатковую ліквідацыю «Грамадзянскіх ініцыятываў». Таму Ўладзімер Кацора лічыць за лепшае ня ставіць крыж уласнымі рукамі на ўплывовай некалі грамадзкай структуры, а працаваць з насельніцтвам ад яе імя, не зважаючы на тое, што ўлады могуць перасьледаваць актывістаў за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG