ВОБЛАЧНА...
...і, магчыма, яшчэ трохі сьнегу. Тэмпэратура: 0 — +5.
НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:
Круглы стол беларускіх і польскіх гісторыкаў, прысьвечаны Другой сусьветнай вайне. Менск, гатэль "Вікторыя", 11:00.
ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:
У Брусэлі зьбіраецца двухдзённы саміт Эўразьвязу.
У Маскве А.Лукашэнка возьме ўдзел у паведжаньні Вышэйшага дзяржсавету "саюзнай дзяржавы", а таксама сустрэнецца з У.Пуціным.
"Нобэлеўскі дзень": у Осла прэзыдэнту ЗША Бараку Абаму даюць Нобэлеўскую прэмію міру; у Стакгольме ўручаюць Нобэлеўскія прэміі ў галіне мэдыцыны, хіміі, фізыкі, літаратуры і эканомікі 2009 г.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
У 1520 Марцін Лютэр публічна спаліў у двары Вітэнбэрскага ўнівэрсытэту папскую булу пра адлучэньне яго ад царквы. З гэтага дня пачалося аддзяленьне ад каталіцызму Рэфарматарскай царквы, якую потым назвалі лютэранскай.
У 1870 у маёнтку Багданава Ашмянскага павету нарадзіўся Фэрдынанд Рушчыц, жывапісец і пэдагог.
У 1945 адкрылася Беларуская гімназія ў Рэгенсбургу (Баварыя), якая ўзгадавала маладое пакаленьне беларускай палітычнай эміграцыі на Захадзе пасьля Другой сусьветнай вайны. Першым дырэктарам гімназіі быў беларускі пэдагог Аляксандар Орса.
ЁСЬЦЬ НАГОДА:
Дзень правоў чалавека — у гэты дзень у 1948 Генэральная Асамблея ААН зацьвердзiла i абвясьцiла Ўсеагульную дэклярацыю правоў чалавека.
МІНУС 365:
Год таму на сайце Свабоды: "У Дзень правоў чалавека — затрыманьні і зьбіцьцё".
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
"Нават калі б я ведаў, што заўтра сьвет разваліцца, я ўсё роўна пасадзіў бы яблыню." — Марцін Лютэр