Усе тры фільмы на тэму абароны правоў чалавека былі паказаныя увесну на міжнародным кінафэстывалі «Адзіны сьвет» у Чэхіі. Арганізатары заяўляюць, што запачаткоўваюць ў Беларусі традыцыю фэстывалю дакумэнтальнага кіно на прыклад чэскага. Гаворыць кіраўніца моладзі руху «За Свабоду» Ірына Бохан:
«Яны ужо адзінаццаць год праводзяць такі фэстываль. Мы сёлета вырашылі зрабіць падобны, але менш шырокі. Нашыя чэскія калегі прапанавалі нам для паказу шэсьць кінастужак, Але мы выбралі зь іх яшчэ тры, якія будуць найбольш цікавымі для Беларусі».
Стужка «Маліцеся за вяртаньне д’ябла ў пекла» распавядае пра змаганьне за рэлігійную талерантнасьць ў Лібэрыі. Фільма «Бірма – Рэпартаж з закрытай краіны» -- пра паўстаньне манахаў, якіх падтрымаў народ гэтай краіны». А дакумэнтальны фільм «Сіла бясьсільных» -- пра адстойваньне правоў Чэхіі у часе Аксамітавай рэвалюцыі. Адзін з арганізатараў імпрэзы Максым кажа, што гэтыя кінастужкі разьлічаныя на шырокія колы беларускіх гледачоў:
«Гэта разьлічана на усіх людзей, якія жывуць у Беларусі, бо ў нас сёньня адсутнічае дыялёг і нават размовы пра правы чалавека. Людзі нават ня ведаюць, што іх правы парушаюцца. Мы лічым, што прагляд гэтых фільмаў дасьць пазытыўны крок у тым, што людзі будуць задумвацца, што яны маюць правы і павінныя імі карыстацца».
Гэта разьлічана на усіх людзей, якія жывуць у Беларусі, бо ў нас сёньня адсутнічае дыялёг і нават размовы пра правы чалавека. Людзі нават ня ведаюць, што іх правы парушаюцца
«Мы бачым паводле папярэдняга запісу, што цікавасьць да фільмаў ёсьць. Людзі пытаюцца нават праз знаёмых як патрапіць на прагляд і нават колькі каштуе квіток. Будзем праводзіць такія фэстывалі і ў наступныя гады. Мы чакаем, што на праглядах будзе самая розная публіка, у тым ліку, якая не бярэ удзел у нейкіх арганізацыях. Таму для іх гэта будзе вельмі добры досьвед».
Усеагульная дэклярацыя правоў чалавека зацьверджана i абвешчана Генэральнай Асамблеей Арганiзацыi Аб’яднаных Нацыяў 10 сьнежня 1948 года. Асамблея зьвярнулася з заклікамі да ўсiх дзяржаў-членаў Арганiзацыi абнародаваць тэкст Дэклярацыi i зрабiць усё магчымае для «яе распаўсюджваньня, абвяшчэньня i растлумачэньня ». Аўтарамі Дэклярацыі былі Джон Пітэр Хампрэй, Элеанора Рузвелт і Рэнэ Касан.