Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомельскія дыскатэкі праверылі: парушэньняў няма, заўвагі ёсьць


На Гомельшчыне супрацоўнікі міліцыі й падразьдзяленьняў абласной управы надзвычайных сітуацый праверылі 14 дыскатэк. Мэтавая праверка захаваньня супрацьпажарнай бясьпекі выклікана трагедыяй у расейскім горадзе Пярмі, дзе ў начным клюбе ад пажару загінулі 113 чалавек.

Паводле інфармацыі ўправы правапарадку й прафіляктыкі абласной міліцыі, сур’ёзных парушэньняў у дзейнасьці гомельскіх дыскатэк ня выяўлена. Аднак правяраючыя зрабілі заўвагі адміністрацыям установаў, якія ня ведалі, як паводзіць сябе ў экстрэмальнай сытуацыі.

У бліжэйшы час аналягічныя праверкі будуць распачаты ва ўсіх начных установах і дамах культуры, дзе зьбіраецца шмат людзей.

Увага да такіх установаў і сапраўды патрэбная. У прыватнасьці, у мінулым ліпені, у хуткім часе пасьля заканчэньня дыскатэкі, у доме культуры вёскі Марохарава Жыткавіцкага раёну ўсчаўся начны пажар. Згарэўшы дах рухнуў усярэдзіну будынку. На шчасьце, да таго часу ўсе разышліся. Прычынай пажару сталася няспраўная электраправодка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG