ФОТА ЗЬ МЕСЦА ТРАГЕДЫІ
Пажар пачаўся са столі, як паведамляюць праваахоўнікі. У клюбе праводзілася вечарына, прымеркаваная да дня нараджэньня "Кульгавага каня", і, як мяркуюць у праваахоўных органах, арганізатары сьвята не разьлічылі вышыні столі. Слуп іскраў трапіў на столь, спрэс аздобленую гальлём, да таго ж у падвеснай столі ішла электраправодка. Клюб спалахнуў практычна як запалка. Пры гэтым імгненна адключылася сьвятло.
У выніку пажару і ўзьніклай панікі, паводле розных зьвестак, загінулі ад 102 да 112 чалавек. 134 пацярпелі і цяпер знаходзяцца ў лякарнях, лекары змагаюцца за жыцьцё прыкладна 60 чалавек. Больш за 20 чалавек адпраўлены адмысловым самалётам у Маскву.
Сьледчыя завялі крымінальную справу па частцы 3 артыкулу 219 Крымінальнага кодэксу РФ – гэта "Парушэньне патрабаваньняў пажарнай бясьпекі, якое мела празь неасьцярожнасьць вынікам сьмерць двух і большай колькасьці людзей".