Пачатак кожнага месяца заўсёды адзначаецца ростам коштаў, пэўнымі зьменамі ў эканамічнай палітыцы. Так, ад пачатку году пяты раз узьнялі кошты на некаторыя гатункі цыгарэт. Танныя цыгарэты кшталту «Фэст» і сярэдняй катэгорыі, кшталту «West», падаражэлі на 50-80 рублёў, даражэйшыя «Queen Superslims» (Charm, Elegance, Elite, Mentol) — прыкладна на 300 рублёў. Эканаміст Леанід Злотнікаў такім чынам тлумачыць рост коштаў:
«Наша краіна ўсё больш жыве ў доўг, за кошт пазыкаў. І ў гэтых умовах ужо не да падвышэньня пэнсій, не да падвышэньня заробкаў. Калі ў лістападзе пэнсіі падвысілі, то гэта не зусім падвышэньне. Іх проста падцягнулі да таго ўзроўню, які быў увосень мінулага году. І то крыху не дацягнулі, страцілі за кошт інфляцыі больш, і зноў жа працягваецца інфляцыя. Даводзіцца пакрысе падвышаць цэны, і падвышэньне цэнаў цягам некалькіх гадоў адбываецца паўзучымі мэтадамі. У нас прынята цэны падвышаць паступова, каб насельніцтва ня надта абуралася».
Ад 1 сьнежня дазволена гандляваць на рынках тытунёвымі і алькагольнымі вырабамі, мукой, цукрам, яйкамі. Прычым алькаголем і тытунём — толькі ў стацыянарных гандлёвых аб’ектах: крамах, прадпрыемствах грамадзкага харчаваньня. Эканаміст Аляксандар Кавалёў такім чынам ацаніў зьмены:
«Як мне падаецца, прычына ўсё ж — недахоп бюджэтных сродкаў. І тое, што падвышаюцца цэны на тытунь, гэта традыцыйная ня толькі для Беларусі палітыка росту акцызных падаткаў для таго, каб проста папоўніць бюджэт.
Тое самае тычыцца і дазволу продажу на нейкіх міні-рыначках і рынках. Ніхто ня зможа недаплаціць гэты падатак, таму што акцызныя маркі закупляюць прадпрыемствы, якія вырабляюць тытунь. Тое тычыцца і іншых дробязяў: Мінфін і Міністэрства па падатках і зборах працуюць. Пры гэтым, гэта яшчэ выглядае і як лібэралізацыя».
Адзін зь лідэраў прадпрымальніцкага руху Аляксандар Макаеў выказаў такую думку:
«Дазвол — гэта нармальна, у рамках лібэралізацыі. Я лічу, што забароны на гандаль пэўнымі таварамі нестратэгічнага прызначэньня не павінна быць. Усе павінны быць у роўных умовах. У прынцыпе, мера добрая, каб усе былі ў роўных умовах. Гэта скарыстаюць юрыдычныя асобы».
Урад Беларусі зацьвердзіў новы пералік тавараў беларускай вытворчасьці, для набыцьця якіх малазабясьпечаным грамадзянам даюцца ільготныя крэдыты. Сюды ўвайшлі кампутары, тэлевізары, лядоўні, ровары, духоўкі, мікрахвалёўкі, пральныя машыны, ацяпляльныя катлы, мэбля, дываны, адзеньне беларускіх фабрык — сьпіс даволі ўнушальны. Гэтыя тавары можна набыць пад 10% гадавых, калі сукупны даход на кожнага члена сям’і не перавышае трохразовага мінімальнага спажывецкага бюджэту.