Паводле стану на 2008 год у сьвеце жыло 33,4 мільёны ВІЧ-інфікаваных. Гэтая лічба вышэйшая, чым у папярэднія гады, але ў немалой ступені гэта выклікана тым, што стала больш людзей, якім удаецца змагацца з хваробай – скараціўся працэнт сьмяротных выпадкаў.
Найбольш пацярпелым ад СНІДу рэгіёнам сьвету надалей застаецца Афрыка на поўдзень ад Сахары – там жыве 67% усіх ВІЧ-інфікаваных і там зарэгістраваны 91% новых захворваньняў сярод дзяцей. На другім месцы – Азія.
Павялічваецца колькасьць захворваньняў на постсавецкай прасторы – ва Ўсходняй Эўропе і ў Цэнтральнай Азіі. Найбольшы рост назіраецца ва Ўкраіне і ў Расеі. Паводле ўзроўню пашырэньня хваробы сярод дарослых (1.6%) у 2007 годзе Ўкраіна займала першае месца ў Эўропе. У трох краінах рэгіёну – Украіне, Расеі і Эстоніі – гэты паказьнік складае больш за 1%. СНІД у гэтым рэгіёне ўсё больш пашыраецца сярод людзей гетэрасэксуальнай арыентацыі па-за звычайнымі сфэрамі рызыкі (прастытуцыя, наркаманія).
Інфармацыя па Беларусі (2008):
Колькасьць ВІЧ-інфікаваных: 13000 [10000-19000]
Пашырэньне ў групе ад 15 да 49 гадоў: 0,2%
Колькасьць сьмерцяў ад СНІДу: 950 [700-1300]