Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларус зь “Неўскага экспрэсу” – у шпіталі


Пацярпелы ў катастрофе цягніка "Неўскі экспрэс" грамадзянін Беларусі знаходзіцца ў бальніцы пасёлка Азёрны Цьвярской вобласці. Пра гэта БелаПАНу паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Паводле інфармацыі МЗС, яго стан ацэньваецца, як "сярэдняй цяжкасьці". Сваякі пацярпелага аб яго месцазнаходжаньні праінфармаваныя.

Аб тым, што ў ліку пацярпелых ёсьць грамадзянін Беларусі, паведаміла журналістам 29 лістапада міністар аховы здароўя і сацыяльнага разьвіцьця Расеі Тацяна Голікава.

Хуткі цягнік №166 пацярпеў крушэньне ў мінулую пятніцу ўвечары на адлегласьці прыкладна кілямэтар ад адміністрацыйнай мяжы Наўгародзкай і Цьвярской абласьцей. Паводле асноўнай вэрсіі праваахоўных органаў, прычынай катастрофы стаў тэракт. У катастрофе, паводле апошніх зьвестак, загінулі 26 чалавек, 90 атрымалі раненьні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG