Яшчэ да пачатку працэсу Валэнса заявіў, што «не прабачыць Качыньскаму сказаных ім словаў. Ён павінен альбо адмовіцца ад сваёй пасады, бо прэзыдэнт прысягаў, што будзе абараняць законнасьць, альбо выбачыцца».
Лех Качыньскі не зьявіўся ў судовай залі – яго прадстаўляе адвакат. Раней шэф канцылярыі прэзыдэнта заявіў, што Валэнса «мае права зьвярнуцца ў суд, калі адчувае сябе абражаным».
Летась у адным зь інтэрвію Качыньскі заявіў, што «ведае, што Лех Валэнса быў тайным агентам спецслужбаў ПНР пад псэўданімам Болек».
Валэнса запатрабаваў ад Качыньскага ўзяць ягоныя словы назад і выплаціць 100 тыс. злотых (прыкладна 35 тыс. даляраў) кампэнсацыі за маральны ўрон.
Яшчэ ў 2000 годзе люстрацыйны суд прызнаў, што Лех Валэнса ня быў агентам. На гэтай падставе былы лідэр «Салідарнасьці» заявіў, што будзе судзіцца з кожным, хто сьцьвярджае, што ён супрацоўнічаў са спецслужбамі ПНР.