Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь рэфармуе падатковую сыстэму


Марш прадпрымальнікаў. Менск. 15 сьнежня 2008 году
Марш прадпрымальнікаў. Менск. 15 сьнежня 2008 году

Намесьнік начальніка ўправы бюджэтна-падатковай палітыкі Міністэрства эканомікі Беларусі Дзьмітры Кійко абнародаваў 20-га лістапада на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску плянаваныя маштабныя рэформы падатковай сыстэмы, паведамляе "Інтэрфакс".

Чакаецца, што з 2010 году набудзе моц Асобая частка Падатковага кодэксу, паводле якога будзе істотна спрошчана беларускае падатковае заканадаўства. Вось найбольш істотныя зьмены, якія прадугледжвае рэформа:

  • новы прынцып бухгальтарскага ўліку выдаткаў: можна ўсё, што не забаронена (дзейная сыстэма строга рэглямэнтуе выдаткі на вытворчасьць, якія можна дэкляраваць для вылічэньня з падаткаабкладаньня на прыбытак; новая – падае толькі сьпіс тых, што нельга)
  • адмена абаротнага падатку
  • паніжэньне падатку на прыбытак ад дывідэндаў
  • адмена нарматыву на рэкляму, маркетынгавыя дасьледаваньні, а таксама інфармацыйныя і кансультацыйныя паслугі.

Малы бізнэс будзе плаціць удвая меней падаткаў ужо сёлета?

Палажэньні рэформы зьмешчаныя ў папраўцы ў пастанову прэзыдэнта №119. Са словаў Дзьмітрыя Кійка, аднак, вынікае, што тычыцца зьмяншэньне падатковага цяжару будзе толькі экспартэраў. Паводле урадоўца, праект рашэньня ўжо ўзгоднены і накіраваны на подпіс Аляксандру Лукашэнку.

"Сёлета мяркуецца зьнізіць стаўку падатку для арганізацыяў і індывідуальных прадпрымальнікаў (ІП), якія працуюць па спрошчанай сыстэме падаткаабкладаньня ў галіне экспарту тавараў... канкрэтны памер стаўкі складзе 3% ад экспартных продажаў... такім чынам, для арганізацыяў і ІП, якія выкарыстоўваюць спрошчаную сыстэму падаткаабкладаньня і выплачваюць падатак па стандартных стаўках, падатковая нагрузка зьнізіцца больш чым удвая", – заявіў у пятніцу Дзьмітры Кійко.

Падвышэньне ПДВ?

Адказваючы на пытаньне аб магчымым павелічэньні стаўкі падатку на дададзеную вартасьць зь цяперашніх 18% да 20%, Дзьмітры Кійко сказаў, што канчатковае рашэньне па гэтым пытаньні пакуль не прынятае.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG