Навукова-мэтадычная рада ў пытаньнях аховы гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Беларусі прыняла рашэньне надаць статус нематэрыяльнай спадчыны каляднай гульні “Жаніцьба Цярэшкі”, якая праводзіцца ў Лепельскім раёне Віцебшчыне, паведамляе БЕЛТА. Гэта танцы, конкурсы, гульні і сьпевы для юнакоў і дзяўчат, якія падчас гульні знаходзяць сабе пару.
Нематэрыяльнай каштоўнасьцю прызнаны таксама абрад “Намскі Вялікдзень”, які захаваўся ў вёсцы Аброва Івацэвіцкага раёну на Берасьцейшчыне. Традыцыя паходзіць ад пачатку ХХ стагодзьдзя, калі жыхары правялі хросны ход вакол вёскі, каб выратавацца ад сьмяротнай хваробы.
У сьпіс нематэрыяльных каштоўнасьцяў уключаная таксама тэхналёгія стварэньня драўляных музычных інструмэнтаў майстрамі Круглянскага раёну Магілёўшчыны. Сярод найбольш запатрабаваных былі шумавыя, ударныя і духавыя інструмэнты.