Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША вырашаць лёс санкцый у лістападзе


“ЗША прыме рашэньні адносна адмены ці часовага прыпыненьня візавых санкцый адносна беларускіх чыноўнікаў у лістападзе “з улікам дзеяньняў, якія зробіць беларускі ўрад”. Рашэньне будзе залежыць ад таго, як складзецца сытуацыя.

Пра гэта ў інтэрвію БелаПАН заявіў часова павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлен.

Ён адзначыў, што ЗША хацелі б аднавіць у Менску “тую колькасьць супрацоўнікаў, якая была раней. Але, прыехаўшы сюды, я даведаўся, што гэта немагчыма, прынамсі, у найбліжэйшай будучыні. Гэта было сказана прадстаўнікамі беларускіх уладаў”.

Беларускія ўлады ўвязваюць пытаньне аб аднаўленьні колькасьці амэрыканскіх дыпляматаў у Менску з адменай эканамічных санкцый, якія Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло ў дачыненьні да канцэрну "Белнафтахім". У лістападзе Мінфін зноў будзе пераглядаць гэтае пытаньне. Ці можна чакаць іх адмены?

Майкл Скэнлен заявіў: “Гэта дзьве зусім розныя рэчы. І падчас свайго візыту ў Беларусь памочнік Дзяржсакратара Гордан падкрэсьліваў падчас сустрэч з грамадзянскай супольнасьцю, палітычных партый, ураду, што гэтыя два пытаньні не зьвязаныя адно з другім.

Пытаньне санкцый — вельмі спэцыфічнае. Мы гатовы яго абмяркоўваць, гатовы весьці дыялёг з беларускімі ўладамі пра тое, як дасягнуць прагрэсу ў гэтым пытаньні. Адміністрацыя Абамы гатовая будаваць шматгранныя стасункі — пра гэта заяўляла і папярэдняя адміністрацыя ЗША. Урад Беларусі ведае пра тое, што ЗША турбуюць праблемы ў галіне правоў чалавека, выбарчага заканадаўства.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG