Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША адмянілі санкцыі ў дачыненьні да двух прадпрыемстваў


На сайце Міністэрства фінансаў ЗША апублікавана рашэньне гэтага ведамства зьняць на шэсьць месяцаў санкцыі супраць прадпрыемстваў «Лякафарба» і «Шкловалакно».


Рашэньнем Міністэрства на пэрыяд да 2 сакавіка 2009 году дазваляюцца трансакцыі паміж амэрыканскімі грамадзянамі і названымі беларускімі прадпрыемствамі. «ЗША гатовыя адказаць канкрэтнымі дзеяньнямі, пераважна ў эканамічнай сфэры, на пазытыўныя крокі беларускіх уладаў да канца гэтага тыдня», -- заявіў сёньня ў інтэрвію агенцтву "Интерфакс-Запад" Часовы Павераны ў справах ЗША у Беларусі Джонатан Мур.
«Канкрэтныя крокі маюць быць зробленыя, найпазьней, да канцы тыдня. Непасрэдна адмена санкцыяў залежыць ад вялікай колькасьці чыньнікаў. Але пэўныя крокі заканадаўства ЗША зрабіць дазваляе», -- заявіў Дж.Мур. Мур адзначыў, што «у якасьці першага кроку пасьля вызваленьня трох палітзьняволеных у Менск прыехаў Дэвід Мэркель». «Мэркель у Менску абмяркоўваў канкрэтныя крокі з боку ЗША. Ня гледзячы на тое, што я не магу іх дэтальна абмяркоўваць, канкрэтныя крокі робяцца», -- заявіў Джонатан Мур.

Кавалачак перніка

Адмененыя толькі самыя “сьвежыя”, самыя апошнія санкцыі супраць лідзкай “Лакафарбы” і полацкага “Шкловалакна”, ўведзеныя у траўні сёлета, па выніках дыпляматычнай вайны..." -- піша ў блогу аглядальнік "Свабоды" Юры Дракахруст.




А.Лябедзька: Цяпер мяч на палове беларускіх уладаў

Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька заявіў, што "цяпер беларускія ўлады мусяць даказаць, што зьмена сытуацыі цалкам залежыць ад іх паводзінаў. І першы такі экзамэн будзе 28 верасьня -- выбары".



Гайдукевіч: “Я заўсёды казаў: трэба разьвіваць адносіны з ЗША”


Дэпутат Палаты Прадстаўнікоў, былы кандыдат у прэзыдэнты Сяргей Гайдукевіч вітае рашэньне Злучаных Штатаў зьняць санкцыі супраць некаторых беларускіх прадпрыемстваў.



Класкоўскі: “Захад адчыняе перад Менскам акно магчымасьцяў”

Менскі палітоляг Аляксандар Класкоўскі мяркуе, што пасьля прыпыненьня амэрыканскіх санкцыяў адносна двух беларускіх заводаў шанцы на нармалізацыю двухбаковых дачыненьняў паміж Менскам і Вашынгтонам павышаюцца.



Злучаныя Штаты Амэрыкі ўвялі фінансавыя санкцыі супраць “Белнафтахіму” 13 лістапада 2007 году. Урад ЗША разглядаў гэтае рашэньне як працяг санкцый адносна Аляксандра Лукашэнкі і іншых кіраўнікоў Беларусі. Казначэйству ЗША было загадана прыняць меры супраць “Белнафтахіму” , а таксама ягоных прадстаўніцтваў у Нямеччыне, Латвіі, Літве, Украіне, Расеі , Кітаі і ў саміх Злучаных Штатах.

7 сакавіка Міністэрства фінансаў ЗША патлумачыла санкцыі, уведзеныя ў лістападзе 2007 году адносна канцэрну “Белнафтахім”.

Фактычна сфэра дзеяньня санкцыяў распаўсюджаная на ўсе беларускія прадпрыемствы нафтахімічнага комплексу з доляй дзяржавы ня меншай за 50%.

15 траўня ЗША ўвялі санкцыі супраць яшчэ трох беларускіх прадпрыемстваў: лідзкай “Лакафарбы”, полацкага “Шкловалакна” й “Беларускага нафтавага гандлёвага дому” ў Менску. Амэрыканскім фірмам і шэраговым грамадзянам забаранялася падтрымліваць адносіны з дадзенымі прадпрыемствамі, а рахункі гэтых кампаній у ЗША былі замарожаныя.



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG