Лінкі ўнівэрсальнага доступу

.РБ ці .БЕЛ — пакуль ня вырашылі


Беларусь зацікаўленая ў тым, каб увесьці нацыянальны кірылічны дамэн верхняга ўзроўню.

“Пытаньне стварэньня беларускага нацыянальнага кірылічнага дамэна верхняга ўзроўню абмяркоўвалася з ICANN (інтэрнэт-карпарацыя, якая кіруе дамэннымі імёнамі і лічбавымі адрасамі ў Інтэрнэце) на пачатку 2009 году”, паведамілі Інтэрфаксу ў Міністэрстве сувязі. “Было выказана меркаваньне пра зацікаўленасьць Беларусі ў стварэньні цягам бліжэйшых аднаго-двух гадоў кірылічнага дамэну .РБ ці .БЕЛ”.

У Мінсувязі заўважылі, што ў Беларусі пытаньні рэгістрацыі дамэнных імёнаў знаходзяцца ў кампэтэнцыі Апэратыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзыдэнце Беларусі. Гэты цэнтар таксама адмініструе нацыянальны дамэн верхняга ўзроўню — дамэнную зону BY.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG