“З панядзелка аднаўляецца выхаваўча-навучальны працэс у агульнаадукацыйных установах Магілёва й Бабруйску. Што тычыцца іншых раёнаў, то рашэньні прымаюцца на месцах. Я не магу сказаць, што аднаўляецца працэс паўсюдна, бо ёсьць школы, якія зачыніліся толькі сёньня. Яны ніяк ня выйдуць у панядзелак, бо павінен быць вытрыманы сямідзённы каратын”, зазначыла ў тэлефоннай гутарцы супрацоўніца ўправы.
Паводле супрацоўніцы, ні зімовыя ні летнія канікулы скарачацца ня будуць:
“Зімовыя канікулы пачнуцца 25 сьнежня, як і меркавалася, і скончацца 11 студзеня. Навучальны год скончыцца 31 траўня. Мы ня маем права перагружаць дзяцей. Цяпер асноўная нагрузка ляжа на настаўнікаў. Уперадзе яшчэ дзьве з паловай чвэрці навучальнага года. Кожны настаўнік павінен скарэктаваць свае пляны, каб да першага чэрвеня забясьпечыць выкананьне навучальнага працэсу”.
Паводле Магілёўскага абласнога цэнтру гігіены, эпідэміялёгіі і грамадзкага здароўя, на сёньня ў рэгіёне былі зачыненыя 227 навучальных устаноў зь іх — 211 школ.
Праз захворваньні на грып і вострыя рэсьпіраторныя інфэкцыі па мэдычную дапамогу зьвярнуліся 3905 чалавек. Сорак працэнтаў зь іх — дзеці.
У рэгіёне шпіталізаваныя 168 чалавек, зь іх 112 дзеці.
Паводле супрацоўніцы, ні зімовыя ні летнія канікулы скарачацца ня будуць:
Зімовыя канікулы пачнуцца 25 сьнежня, як і меркавалася, і скончацца 11 студзеня.