Кампанія па імунізацыі насельніцтва Менску вакцынай, закупленай за дзяржаўныя сродкі, завершылася, паведаміла агенцтву “Інтэрфакс-захад” у чацьвер загадчыца эпідэміялягічным аддзелам Менскага гарадзкога цэнтру гігіены й эпідэміялёгіі Алена Фісенка:
“Вакцына, якая была закупленая цэнтралізавана за сродкі зь дзяржаўнага бюджэту, скончылася, яе больш няма. Кампанія па вакцынацыі супраць грыпу й ВРВІ ў Менску завершаная”
“Мы не рэкамэндуем менчукам зьвяртацца ў мэдычныя ўстановы дзеля вакцынацыі, таму што прышчапляць няма чым”, — падкрэсьліла яна.
Алена Фісенка паведаміла, што “дадатковую вакцыну закупляць ня будуць. Так хутка закупіць вакцыну нельга — на гэта сыходзіць прыкладна месяц”.
На пытаньне, як адаб’ецца гэта на эпідэміялягічнай сытуацыі, спадарыня Фісенка адказала: “тое, што вакцына скончылася, гэта ні кепска, ні добра. Яе проста няма. Нават калі б яна была, мы б усё адно ўсіх прышчапіць не пасьпелі. Хоць сёлета прышчэплена ў Менску больш людзей, чым звычайна”.
“Нам удалося прышчапіць больш як 10% насельніцтва Менску, летась было каля 9%”
Алена Фісенка адзначыла, што “магчыма, камэрцыйныя ўстановы будуць дамаўляацца з пастаўшчыкамі”.
Закрануўшы пытаньне пра вакцынацыі школьніка, спадарыня Фісенка паведаміла, што “пакуль дзеці былі на канікулах, мы пастараліся іх прышчапіць. Сёньня быў апошні дзень, калі дзецям рабілі прышчэпкі”.
Яна таксама адзначыла, што “школьнікаў і дашкольнікаў прышчаплялі, які ў папярэднія гады, з згоды бацькоў”.
“Вакцына, якая была закупленая цэнтралізавана за сродкі зь дзяржаўнага бюджэту, скончылася, яе больш няма. Кампанія па вакцынацыі супраць грыпу й ВРВІ ў Менску завершаная”
“Мы не рэкамэндуем менчукам зьвяртацца ў мэдычныя ўстановы дзеля вакцынацыі, таму што прышчапляць няма чым”, — падкрэсьліла яна.
Алена Фісенка паведаміла, што “дадатковую вакцыну закупляць ня будуць. Так хутка закупіць вакцыну нельга — на гэта сыходзіць прыкладна месяц”.
Нават калі б вакцына была, мы б усё адно ўсіх прышчапіць не пасьпелі.