Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр сын Барыса Кіта Ўладзімер


Цяжкая страта напаткала знанага дзеяча беларускай эміграцыі Барыса Кіта — пасьля цяжкай хваробы памёр ягоны старэйшы сын Уладзімер.

Як і бацька, ён доўгі час працаваў у галіне касьмічных дасьледаваньняў ЗША. Як і бацька, зрабіў добрую кар’еру ў NASA. Як і бацька, жывучы ўсё сваё сьвядомае жыцьцё ў Амэрыцы, ён не забыўся на сваю радзіму, наведваў сваіх дзядоў. Як і бацька, ён любіў беларускую мову.

Уладзімер Кіт нарадзіўся ў 1941 годзе на Маладэчаншчыне. У 44-м разам з бацькамі эміграваў на Захад. Жыў і працаваў у Вашынгтоне. Пасьля выхаду на пэнсію пераехаў у Каліфорнію. На пачатку красавіка наступнага году зьбіраўся прыехаць да бацькі ў Нямеччыну на ягоны стогадовы юбілей.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG