Дакумэнт, падпісаны прэзыдэнтам 6 жніўня 2009 году, скіраваны на “стымуляваньне шырокамаштабнай інвэстыцыйнай актыўнасьці”, нагадвае БелаПАН.
Дэкрэт прадугледжвае стварэньне трохроўневай сыстэмы заключэньня інвэстыцыйных дамоваў з уладамі Беларусі. Падзел залежыць ад значнасьці праекта і палёгкаў, якія даюцца.
Дакумэнт пашырае кола арганізацыяў, надзеленых правам заключаць інвэстыцыйныя дамовы. Пасьля заключэньня дамоваў для інвэстараў прадугледжаны значныя палёгкі.
Інвэстарам таксама можна будзе даваць зямельныя надзелы ў арэнду без правядзеньня аўкцыёну.
Інвэстары, якія ўвозяць у Беларусь абсталяваньне і запчасткі для аб`ектаў, зьвязаных з рэалізацыяй інвэстыцыйнага праекту, цалкам вызваляюцца ад выплаты увознага мыта і падатку на дададзеную вартасьць. Выключэньне складаюць выпадкі, калі абсталяваньне увозіцца з Расеі. Дэкрэтам прадугледжаны і іншыя льготы.
Палажэньне дэкрэту № 10 сьведчыць пра тое, што дзяржава ў аднабаковым парадку мае права разарваць адносіны з інвэстарам, “фактычна перакрэсьлівае ўсе вартасьці гэтага дакумэнту”, кажа эканаміст Леанід Злотнікаў. Да нэгатыўных бакоў дэкрэту эканаміст адносіць тое, што дакумэнт не распаўсюджваецца на раней заключаныя інвэстыцыйныя дамовы.
Адным дэкрэтам “ня вырашыць праблему прыцягненьня ў краіну замежных інвэстыцый”, зазначае кіраўнік Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Сяргей Балыкін. Ён дадае: дакумэнт троху спрашчае бюракратычныя працэдуры і скарачае выдаткі, але больш важным зьяўляецца дзелавая рэпутацыя краіны ў цэлым. “Вельмі важна прывесьці ў адпаведнасьць з агульнапрынятымі ў цывілізаваных краінах нормамі падатковае, мытнае, працоўнае заканадаўства, заканадаўства пра цэнаўтварэньні”, – кажа Балыкін.
Эканаміст Леанід Заіка сумняваецца ў тым, што дэкрэт Аляксандра Лукашэнкі дасьць вынікі, на якія разьлічаны.
“Беларусь настолькі ўжо адстала ад нармальнай эканамічнай палітыкі, што зусім простыя рэчы ўспрымаюцца ўжо як нейкае апошняе дасягненьне. Ня думаю, што гэты дэкрэт зьменіць становішча прынцыпова, бо зараз назіраюцца дэпрэсіўныя працэсы. Укладаць грошы, інвэставаць вельмі небясьпечна. Крэдыты заходніх банкаў, калі браць Швэцыю, Нямеччыну ды іншыя, там стаўкі цэнтральных банкаў каля аднаго працэнта, паўтара максымум. Таму можна спытаць, чаму швэды ў сябе не ўкладаюць грошы, ці чаму “GM” адмовілася прадаваць “Opel”? Але ўся рэч у тым, што сапраўды рынак вельмі няпэўны, што рабіць укладаньні вельмі рызыкоўна, – кажа Заіка. “Так, беларусы прыдумалі дэкрэт, прыдумалі аблягчэньне саміх працэдураў, прыдумалі такое паняцьце, як інвэстыцыйны агент, прыдумалі аблегчаны продаж зямлі без аўкцыёну. Але ўсё гэта... Як пісаў вядомы эканаміст Кейнс, “каня можна падвесьці да вады, але прымусіць яго піць нельга”.