Ірына Абельская прызначаная галоўным лекарам “Рэспубліканскага шпіталя кіраўніцтва справамі прэзыдэнта“, паведаміла газэта “Наша ніва”.
Апошнімі днямі хадзілі размовы, што Абельская можа ўзначаліць Цэнтар анкалёгіі і мэдыцынскай радыялёгіі ў Бараўлянах. Але на гэтае месца паставілі Аркадзя Ларыёнава, які да гэтага ўзначальваў Лечкамісію.
Абельская ўжо была галоўным урачом у Лечкамісіі, але яе звольнілі ў красавіку 2007 году. Цяпер яе нібыта вярнулі на старое месца. У свой час Абельская была асабістым лекарам Аляксандра Лукашэнкі і нарадзіла яму сына Мікалая.
У прыёмнай “лечкамісіі”, кіраўніцтве справаў прэзыдэнта і Міністэрстве аховы здароўя інфармацыю аб прызначэньні Абельскай не пацьвердзілі, спаслаўшыся на тое, што ня маюць на гэта адпаведных паўнамоцтваў. “Гэта можа пацьвердзіць толькі кіраўнік справаў Аляксандра Лукашэнкі Мікалай Дамашкевіч”, — заявілі “Свабодзе” ў гэтых установах.