Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Корань: Мова — ключ да энэргетычнага поля нашых продкаў


“Радыё Свабода” запыталася ў вядомага рок-музыкі, стваральніка гурту “Уліс” Вячаслава Кораня: “Як Вы адказалі падчас перапісу на пытаньні пра родную мову і пра мову, якой карыстаецца ў жыцьці, і чаму?”


Музыка Вячаслаў Корань пра родную мову
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:47 0:00


Вячаслаў Корань: “Мяркую, што мова — гэта ключ да энэргетычнага поля нашых продкаў. Яна натхняе нас, дае нам далучэньне да гісторыі, да славутай гісторыі нашай краіны. І таму я заўжды адказваю, што мая родная мова — гэта беларуская мова. Так, я не заўжды карыстаюся беларускай мовай, але лічу, што гэта мая мова.

Ведаеце, калі хтосьці кажа, што я беларус, але мая мова ангельская, то я лічу: які ён беларус? Калі хтосьці кажа, што я беларус, але мая мова расейская, то я лічу таксама: які ён беларус? Таму я заўжды кажу, што мая мова беларуская і гэтак адказаў падчас перапісу”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG