Фёдараў: Я б перасьцярогся казаць, што яны ставяць такую мэту — хутчэй яны дапускаюць такую магчымасьць, а гэта крыху іншае. Але, безумоўна, гэта сьведчыць пра нейкія зрухі ў мысьленьні высокапастаўленых асобаў Эўропы, дае пэўныя надзеі беларускаму грамадзтву, што раней ці пазьней такія зьмены адбудуцца. Баюся, праўдападобна — пазьней.
Цыганкоў: Чым такія зьмены ў рыторыцы можна патлумачыць? Ці яны зьвязаныя з нейкім стратэгічным трэндам ці на гэта ўплываюць нейкія тактычныя падзеі?
Фёдараў: Пакуль пра нейкую маштабную стратэгію казаць заўчасна. Найхутчэй, Эўразьвяз нагадвае, што недзе праз месяц Рада Эўразьвязу будзе абмяркоўваць пытаньне візавых санкцыяў супраць беларускіх чыноўнікаў. Гэта другі бок той самай праблемы —
Зьніжэньне кошту візаў магло б адбыцца даволі хутка. Але для гэтага адных словаў міністра Мартынава будзе малавата.
Апошнія выказваньні эўрапейскіх палітыкаў сьведчаць, што Эўропа імкнецца нейкім чынам нагадаць беларускаму кіраўніцтву пра гэту падзею, і падштурхнуць яго да нейкіх крокаў насустрач. Пакуль што мы бачым, што пасьля мінулага году гэты год нічым такім адзначаны ня быў.
Цыганкоў: Калі вяртацца да візавай тэмы. Адмена візаў — гэта даволі далёкасяжная мэта. Але зьніжэньне кошту і аблягчэньне візавых працэдураў — наколькі хутка можа быць зроблены гэты першы крок?
Фёдараў: Тут таксама ўсё залежыць ад беларускага кіраўніцтва. Калі яно зробіць пэўныя істотныя крокі насустрач, то зьніжэньне кошту візаў магло б адбыцца даволі хутка — напрыклад, на працягу наступнага году. Але я падкрэсьлю, што для гэтага адных словаў міністра Мартынава будзе малавата.