У сёньняшніх “Званках на Свабоду” — рэакцыя пэнсіянэраў на так званую “адрасную сацыяльную дапамогу”, развагі пра тое, чаму Аляксандар Лукашэнка ладзіць паездкі расейскіх журналістаў у Беларусь, водгукі на перадачы нашага радыё.
У дзяржаўных СМІ цяпер шмат матэрыялаў пра дапамогу дзяржавы пэнсіянэрам. Маўляў, старыя за яе вельмі ўдзячныя. Спадарыня Ганна зь Менску трымаецца іншай думкі…
Спадарыня: “Прынесьлі пэнсію. Малазабясьпечаных падзялілі на багатых і бедных. У каго 224 тысячы, райсабес даў на бульбу грошы, а ў каго 252 тысячы — ім не паложана. Які чыноўнік так распарадзіўся? Хай прыйдзе на бульвар Шаўчэнкі і паглядзіць на памыйку. Там ужо чаргу ўтварылі бедныя. Хай бы гаспадар зазірнуў у райсабес, можа, дабавіў бы. Зьбіраць бутэлькі трэба. Гэта квітнеючая Беларусь называецца!”
Крыўдуе на ўладу і спадарыня з Наваградку:
Спадарыня: “Адмянілі аўтобусы ад Наваградка. Людзям няма на чым даехаць нават у паліклініку. Як жа так можна? Чалавек захварэе — і немагчыма там даехаць. Пешшу ты ж ня можаш дайсьці”.
Нашы слухачы адгукаюцца на размову Аляксандра Лукашэнкі з расейскімі журналістамі:
Спадар: “Глядзеў тэлешоў і ня мог знайсьці адказ на простае пытаньне: ну навошта мы так шчэмімся ў гэтую Расею? Усё разумею, але ж гляньце наўкола: жывуць людзі, дзяржавы, ня кланяюцца іншым…”
Камэнтуе грамадзкі рэдактар тыдня — жыхар Іркуцка, лідэр беларускай дыяспары ў Прыбайкальлі Алег Рудакоў.
Алег Рудакоў: “Мне здаецца, што сапраўднай інтэграцыі хутчэй за ўсё ўжо й ня будзе. Але мы па-ранейшаму ўсё азіраемся на Расею. Разумееце. Мэнталітэт павінен зьмяніцца, што Беларусь — гэта годная эўрапейская краіна. Беларусь — гэта самастойная дзяржава. Мы самі сябе прыцягваем у большай ступені да Расеі, чым нават яна гэтага жадае. Бо на сёньня Беларусь для яе — гэта не асобая ўжо краіна. Асобай яна была напачатку 1990-х, калі ўсе адварочваліся, уступалі ў НАТО… Тады для расейцаў было важна, каб хоць Беларусь заставалася нейкай сяброўкай… Але зараз мэнталітэт і геапалітыка Расеі зьмянілася! А нашая сьвядомасьць у палітычным пляне застаецца па-ранейшаму савецкай”.
Тэма наступнага тэлефанаваньня — як стасуецца заклік “Купляйце беларускае!” з прысутнасьцю беларускай мовы ў крамах.
Спадарыня: “Выбірала ў мясцовым супэрмаркеце каву. Раптам як добры нечаканы прывід — назва “Чорнае зерне”. Усыпце ў кубак — усё па-беларуску, рэклямныя надпісы, тлумачэньні — вельмі прыгожа! Вырабнік Егіпет. Упакоўка З/П Ітартань, Менскі раён, вёска Астрашыцкі гарадок. Я адразу ўзяла гэтую каву і не шкадую. Якасьць адпаведная. Дзякуй вам, людзі з вёскі Астрашыцкі гарадок, за каву, за мову беларускую! Аж цяплей на сэрцы. У цяперашняй лукашэнкаўскай Беларусі ваша беларускасьць — ну як подзьвіг!А то чытаеш на другім “конфеты Троецкое предместье”, а ніжэй масюсенькімі літаркамі, амаль незаўважна, напісана “цукеркі”. Быццам бы саромеюцца за цукеркі. А яшчэ такія гучныя рэклямы ўздоўж дарог “Купляйце беларускае!”
І напрыканцы — водгук на працу журналістаў Свабоды.
Спадарыня: “Сяргей Абламейка сказаў, што перачытаў усе прамовы праваслаўнага дыплямата патрыярха Кірыла на роднай зямлі Беларусі. Перачытаў і спакойна, разумна пракамэнтаваў, і галоўнае — аб’ектыўна. Мне вельмі спадабаўся яго стыль. І яшчэ. Як я зразумела з камэнтараў і званкоў вашага грамадзкага рэдактара, шлях у Эўропу Беларусі і найперш саміх беларусаў будзе нялёгкі і пакручасты. Так, так. Мы набылі вельмі шмат адмоўнага за апошнія 15 год”.
Нагадваем: тэлефон “Свабоды” ў Менску — 266-39-52, працуе 24 гадзіны на суткі. Нумар мабільнай сувязі для смс-паведамленьняў: 375.293.912.224. Тэлефануйце і пішыце! Дзяліцеся навінамі, выказвайце сваё стаўленьне да падзеяў у Беларусі і ў сьвеце. Мы таксама чакаем водгукаў на працу Радыё Свабода.