Агляд тэлефанаваньняў за сераду 23 верасьня
У зьвязку з чаканым візытам патрыярха маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ў нашай пошце шмат адпаведных тэлефанаваньняў. Вось адно зь іх.
Аляксандар Лапіцкі: “Што маюць на мэце праваслаўе і каталіцызм, зьмешваючы ў адну кучу сталінізм, фашызм і камунізм?”
Адказвае грамадзкі рэдактар тыдня — супрацоўнік Хрысьціянскага адукацыйнага цэнтру імя сьвятых Мяфодзія і Кірыла Дзьмітрый Шыла:
“У генэзісе гэтых сыстэмаў — атэізм і нават, можна сказаць, багаборчыя ўстаноўкі. Такім чынам, яны прынцыпова выступаюць супраць хрысьціянства, адсюль і адпаведныя адносіны да іх з боку хрысьціянаў. І ў праваслаўных, і ў каталікоў у той ці іншай ступені мы бачым лягічнае непрыняцьце згаданых палітсыстэмаў, больш ці менш вострую іх крытыку — менавіта на падставе таго, што і сталінізм, і фашызм, і камунізм у першую чаргу выступалі супраць рэлігіі як такой, супраць маральнасьці і чалавечнасьці. Яны рабілі злачынствы, зь якімі любы нармальны чалавек пагадзіцца ня можа, тым больш хрысьціянін”.
У панядзелак на адмысловай нарадзе дробныя прадпрымальнікі з розных рэгіёнаў Беларусі заявілі, што гатовыя прадаваць у сваіх шапіках тавары беларускай вытворчасьці, калі ім дазволяць гандляваць беларускім півам. Вось рэакцыя нашых слухачоў.
Спадар Анішкевіч: “Калі ім дазволяць гандляваць півам, то… Быццам бы ў нас недастаткова алькаголікаў — і пажылых, і маладых”.
Ларыса, Менск: “Дарагія прадпрымальнікі! Пры ўсёй павазе да вас я з вамі ня згодная. З майго гледзішча, гэта просты шлях разьвіцьця яшчэ ў большай ступені, чым цяпер, алькагалізму. Усё пачынаецца зь піва, а потым гарэлка, віно. У транспарце з бутэлькай піва часта раніцай бачыш маладых людзей: едуць ці на вучобу, ці на прадпрыемства”.
А зараз — званкі, адрасаваныя беларускім дэмакратам.
Спадарыня: “Народ даўно павярнуўся тварам да вас, паважаныя Анатоль Лябедзька, Мілінкевіч Аляксандар, Казулін Аляксандар, Севярынец Павел. Дэспатызм улады, падман народа, рабаваньне. Мы чакаем вашага рашэньня. Наперад, да перамогі!”
Мікалай, Валожыншчына: “Малайцы маладафронтаўцы, што распачалі акцыю па зборы подпісаў з патрабаваньнем, каб улады ўжывалі ў сваёй дзейнасьці родную мову ня меней, чым расейскую. Пакуль жыве мова, жыве Беларусь!”
І напрыканцы — віншаваньне з днём народзінаў затрыманаму ў справе Мікалая Аўтуховіча ваўкавыскаму прадпрымальніку Ўладзімеру Асіпенку.
Спадарыня:
“Плывуць-ляцяць твае аблокі
Па небе, быццам па вадзе,
За небакрай, у той час далёкі,
Дзе мама гушкала цябе.
І пах той родны, і пяшчота,
Сьвятло каханьня, вэлюм мрой,
Сябры твае, твая работа,
Яны адвечныя з табой.
О, як аблокам стане гожа
Ляцець і плыць па-над зямлёй,
Як праўда крыўду пераможа,
І сонца дапаможа ёй!”

Тэлефон “Свабоды” ў Менску — 266-39-52, працуе 24 гадзіны на суткі. Нумар мабільнай сувязі для смс-паведамленьняў: 375.293.912.224. Тэлефануйце і пішыце! Дзяліцеся навінамі, выказвайце сваё стаўленьне да падзеяў у Беларусі і ў сьвеце. Мы таксама чакаем водгукаў на працу Радыё Свабода. |
“Плывуць-ляцяць твае аблокі
Па небе, быццам па вадзе,
За небакрай, у той час далёкі,
Дзе мама гушкала цябе.
І пах той родны, і пяшчота,
Сьвятло каханьня, вэлюм мрой,
Сябры твае, твая работа,
Яны адвечныя з табой.
О, як аблокам стане гожа
Ляцець і плыць па-над зямлёй,
Як праўда крыўду пераможа,
І сонца дапаможа ёй!”