Паступова сьціхаюць спрэчкі наконт вынікаў зьезду Партыі БНФ, на якім Аляксей Янукевіч быў абраны старшынёй замест Лявона Баршчэўскага.
Cпадарыня: “Падзеі, зьвязаныя з партыяй БНФ, адбыліся на карысьць Лукашэнкі. Хрыбет партыі БНФ пакуль у коме. Паважаны Віктар Івашкевіч, кома не павінна зацягнуцца. Чаму не кажу пра каманду Баршчэўскага? У мяне такое ўражаньне, што ён здаў партыю пад Мілінкевіча. Вельмі хацелася б мне памыліцца”.
Тая ж самая слухачка крытыкуе і “Свабоду”.
Cпадарыня: “Няма розных меркаваньняў у галіне палітыкі. Асабліва ў праграме „Званкі на Свабоду“, у прыватнасьці ацэнкі 12 зьезду Партыі БНФ”.
Мушу заўважыць, што насамрэч мы не рэдагавалі званкі на чыюсьці карысьць: папросту ў абсалютнай большасьці тое былі не ацэнкі асобаў, а — развагі пра будучыню Фронту, дэмакратычных сілаў у цэлым. Грамадзкі рэдактар тыдня літаратарка Наталка Бабіна падсумавала іх заклікам да супольнай канструктыўнай працы. І гэта знайшло водгук.
Ціна Сакаловіч: “Слухала ваша радыё. Сапраўды, пакуль адны ў Беларусі коцяць бочкі на іншых (лепей за Бабіну ня скажаш), нічога добрага ў Беларусі ня будзе. Зараз была на Каменнай горцы, стаяць людзі, хочуць прадаць нешта сваё з саду-гароду: сьліву, грушу. Чаму ж не прадаць? А нейкая маладая на ўвесь прыпынак: „Падатковай на вас няма!“ І няма чалавеку дзе прадаць свой родны гэты яблык. Так і будзе, пакуль мы коцім бочкі адзін на аднаго”.
І, нарэшце, дамо слова дэлегату зьезду — Юрыю Кутузаву са Смаргоні:
“Нічога надзвычайнага, рэвалюцыйнага не адбылося. Большасьць сяброў партыі хацела зьменаў, не прыніжаючы велізарнай працы і здабыткаў былога кіраўніцтва. Ня трэба ламаць дзіды на пустым месцы. Партыя БНФ застаецца тым, чым і была. Ня трэба руйнаваць аўтарытэт Фронту дэмаршамі з аднаго боку і ігнараваньнем апанэнтаў зь іншага. Неабходна ўсім разам яшчэ больш актыўна працягваць працаваць: злучаць імпэт і энэргію маладых з досьведам і мудрасьцю старэйшых”.
А зараз — тэлефанаваньне маладэчанца Алеся Радкевіча.
Алесь Радкевіч, Маладэчна: “Добры вечар! Што за шыльды зьявіліся з назвамі вуліц, на якой яны мове? Слова беларускае, альфабэт і акцэнт расейскі. А можа, у нас ня ведаюць, што Паўночная ды Будаўнікоў у нас перакладаюцца на расейскую мову як Северная і Строителей, а не Павночная і Будавніков? Дык што гэта? Пераклад на расейскую мову ці на расейскі альфабэт? Няўжо расейскамоўнаму насельніцтву так цяжка прачытаць і зразумець вуліцу па-беларуску? Няўжо беларускі альфабэт так моцна адрозьніваецца ад расейскага? Такое стаўленьне да роднай мовы крыўдзіць гонар дзяржавы і яе жыхароў. Я не палітык, я пакрыўджаны беларус”.
Прашу пракамэнтаваць гэты званок грамадзкага рэдактара тыдня літаратарку Наталку Бабіну
Наталка Бабіна: “Ведаю аналягічны прыклад: у Менску меркавалі, як трэба назваць сквэр, разьмешчаны каля ваеннага шпіталя. Была прапанова назваць яго Шпітальным. Але ў гарвыканкаме палічылі інакш: нельга, бо па-беларуску Шпітальны, а па-расейску — Госпитальный, што, маўляў, недапушчальна. А чаму нельга? Проста загадка нейкая. Не выключаю: такія выпадкі з розных гарадоў краіны, якія накладаюцца па часе і лёгіцы адзін на адзін, — ня проста чыноўніцкая непісьменнасьць, а, магчыма, своеасаблівая праверка грамадзтва на тое, да якой мяжы яго можна прыціскаць, да якой мяжы — мову… Вось дзе вельмі важная рэакцыя грамадзкасьці. Прынцыпова важна такія рэчы заўважаць, паказваць, тыкаць у пысу тых, хто спрычыніўся да гэтых непісьменных „наватвораў“ і выказвае тым самым непавагу да мовы”.
Нагадваем: тэлефон “Свабоды” ў Менску — 266-39-52, працуе 24 гадзіны на суткі. Нумар мабільнай сувязі для смс-паведамленьняў: +375 29 391-22-24. Тэлефануйце і пішыце! Дзяліцеся навінамі, выказвайце сваё стаўленьне да падзеяў у Беларусі і ў сьвеце. Мы таксама чакаем водгукаў на працу Радыё Свабода.