Паводле ягонай жонкі Тацяны Севярынец, спадар Кастусь апошнімі днямі дужа нэрваваўся з прычыны тэлеперадачы пра сына, Паўла Севярынца, паказанай па БТ 27 верасьня. 30-га верасьня бацькі палітыка напісалі заяву на імя кіраўніка Белдзяржтэлерадыёкампаніі, патрабуючы абвяржэньня і публічных прабачэньняў, бо лічаць, што ў праграме “Панарама” на Паўла ўзьвялі паклёп.
Тацяна Севярынец кажа, што справакаваць інфаркт мог нэрвовы стрэс, які давялося перанесьці ў выніку той перадачы.
Цяпер Кастусь Севярынец знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленьні віцебскага кардыялягічнага шпіталю. Дактары кажуць, што стан ягонага здароўя цяжкі, але ўжо стабільны.