Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баранавічы: абед за кошт прадпрымальніка


у часе папярэдняй акцыі
у часе папярэдняй акцыі

Сёньня ў Баранавічах у прыватным падворку на вуліцы Маякоўскага блізу Калгаснага рынка маламаёмасныя жыхары атрымліваюць бясплатныя абеды.

Гатуе і прапануе боршч з гародніны, катлеты, пельмені, кампот, гарбату і каву тутэйшы прадпрымальнік Мікалай Чарнавус. Акцыя прымеркавана да Міжнароднага дня пажылых людзей і зьяўляецца сёлета пятай па ліку.

У Баранавічы сёньня завіталі прадпрымальнікі зь іншых рэгіёнаў – Алег Шабетнік з Рэчыцы, Алена Мядзьведзева з Бабруйску, Віктар Калей з Узды ды іншыя.

"Мы ўдзельнічаем, каб пераняць досьвед такой дапамогі бяздольным людзям у рэгіёнах, – заявіў старшыня грамадзкай кампаніі “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Віктар Гарбачоў, – нельга мірыцца з галодным існаваньнем людзей, якія ня могуць атрымаць працу і не патрэбныя дзяржаве.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG