Прадстаўнікі місіі мелі сустрэчы ў дзяржаўных і недзяржаўных мэдыях краіны, Беларускім саюзе журналістаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ), у Міністэрстве інфармацыі і Адміністрацыі прэзыдэнта. 23 верасьня адбылася выніковая прэсавая канфэрэнцыя замежных экспэртаў.
Місія складалася з 7 чалавек, але прадстаўляла 15 міжнародных і праваабарончых арганізацый. Яе ўдзельнікі выразна падкрэсьлілі непалітычны характар свайго візыту і заявілі, што “не зьбіраюцца нікога ў Беларусі вучыць дэмакратыі”. Мэта місіі — дапамагчы на тэхнічным і экспэртным узроўні дасягнуць паляпшэньня мэдыяпрасторы ў Беларусі, адзначалі госьці.
Як стала вядома ад сябраў місіі, падрыхтоўку пэўных рэкамэндацый яны яшчэ не завяршылі, пакуль дапісваецца і ўзгадняецца іх праект. Але, як запэўніў сябра дэлегацыі Марыюс Лукашунас, экспэрт зь ЮНЭСКО, рэкамэндацыі будуць тычыцца наступных сфэраў:
Прадстаўнікі місіі выказалі перакананьне, што ў Беларусі цяпер зусім няма празрыстасьці ў мэханізьме доступу да інфармацыі на ўсіх узроўнях, і цяжкасьці тут зазнаюць перш за ўсё недзяржаўныя мэдыі. Міжнародныя экспэрты зараз маюць на руках дакумэнт, які сьведчыць пра забарону на распаўсюджваньне ў дзяржаўных прадпрыемствах “Белпошта” і “Белсаюздрук” 12 недзяржаўных выданьняў.

- праблемы распаўсюду незалежнай прэсы,
- доступ журналістаў да інфармацыі,
- зьмены ў Законе аб сродках масавай інфармацыі,
- празрыстасьць у разьмеркаваньні частот для электронных мэдыяў.