Сёньня мінакі бачылі ў цэнтры гораду невялікі картэж Аляксандра Лукашэнкі. Пасьля сустрэчы з прэзыдэнткаю Літвы кіраўнік Беларусі выйшаў да журналістаў, але неўзабаве сышоў, спаслаўшыся на занятасьць.
“Лукашэнка – апошні дыктатар Эўропы, але не апошні кіраўнік Беларусі”
У цэнтры гораду адбыліся два пікеты, якія ладзілі дзьве літоўскія партыі. Спачатку пікет правялі сацыял-дэмакраты, а пазьней – маладыя літоўскія хрысьціянскія дэмакраты. Яны трымалі бел-чырвона-белыя сьцягі і транспаранты, на якіх па-літоўску было напісана, у прыватнасьці, “Лукашэнка – апошні дыктатар Эўропы, але не апошні кіраўнік Беларусі”.
Віленчукі абмяркоўваюць учорашняе інтэрвію Аляксандра Лукашэнкі, якое паказвалі па літоўскім тэлебачаньні. Ацэнкі і ўражаньні, як я магу меркаваць з свайго апытаньня, процілеглыя: людзі сталага веку кажуць пра тое, што Лукашэнка трымаўся годна і вельмі ўпэўнена адказваў на пытаньні, а маладыя людзі пераважна крытычна ацэньваюць выказваньні беларускага прэзыдэнта.
На выставе – ніводнага слова па-беларуску
Выставу “Belarus Expo 2009” адкрыў прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі. У сваёй прамове ён казаў, што ў Беларусі і Літвы ёсьць вельмі сур'ёзныя пэрспэктывы ў пляне супрацоўніцтва. Асабліва падкрэсьліў беларускі прэм’ер пэрспэктывы ў лесанарыхтоўчай галіне. Я пазьней гутарыла на выставе з прадстаўнікамі Літвы – яны якраз выказвалі сумнеў што да спадзяваньняў Сідорскага і расказвалі, што спынілі свой бізнэс у Беларусі. Мае суразмоўцы патлумачылі, што раней набывалі, напрыклад, фанеру ў Віцебску ці ў Пінску і прадавалі яе ў Швэцыю і Галяндыю, але пасьля таго, як у сувязі з крызісам у іх перасталі набываць гэтую прадукцыю, яны адпаведна перасталі купляць яе ў Беларусі.
На выставе мне кінулася ў вочы, што там практычна няма наведнікаў. Усе надпісы над павільёнамі зробленыя па-літоўску і па-расейску – няма ніводнага слова па-беларуску. Пра тое, што гэта менавіта беларуская выстава, сьведчыць толькі адзін чалавек, апрануты ў беларускі нацыянальны строй. Праўда, гэты чалавек таксама размаўляе па-расейску. Ён – прадстаўнік “Пінскдрэву”.