Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прызнаньне Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі разгледзяць увосень


"Гэтае пытаньне (аб прызнаньні незалежнасьці Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі) будзе разгледжанае на найбліжэйшай сэсіі парлямэнту”, – заявіў Аляксандар Лукашэнка.

"Маё меркаваньне складаецца зь меркаваньня народу. Вось выкажацца парлямэнт, і, зыходзячы з думкі народу, будзем прымаць рашэньне", – дадаў кіраўнік Беларусі.

"Мы не прымаем ніякіх патрабаваньняў і ціску, нават калі гэта брацкая нам краіна, вялізная краіна”, – цытуе Інтэрфакс словы Лукашэнкі. "Чыніць ціск на мяне беспэрспэктыўна, і таму ніхто ня цісьне, ніхто ад мяне не патрабуе гэтага (прызнаньня незалежнасьці Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі – "ІФ")”, – запэўніў Лукашэнка.

Разам з гэтым, дадаў беларускі кіраўнік, "калі зыходзіць з чалавечых меркаваньняў, то мы даўно павінны былі падтрымаць Расею".

Вайна цытатаў. Беларусь, Грузія, Расея
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG