Пра гэта даведаліся гледачы на адкрыцьці выставы мастакоў Аляксандра Сільвановіча і Юрыя Якавенкі.
Два гарадзенскія творцы зрабілі канцэптуальную выставу пад назвай “Alfabet”. Аляксандар Сільвановіч патлумачыў, што па-старабеларуску так называўся алфавіт. Выстава складаецца з трох частак — “Кніга”, “Руны” і “Брама”. У цэнтры выставы “Песьня пра зубра”, якую ў горадзе Сан Бэнедэта-дэль Тронта надрукаваў майстар Джуліяна Якамучы, зь якім супрацоўнічае графік Юры Якавенка.