Кіраўнік офіса АБСЭ ў Беларусі, нямецкі дыплямат Ганс-Ёхэн Шміт датэрмінова пакідае сваю пасаду. Ці выконвае офіс сваю функцыю, дзеля якой ён быў створаны? Чаму беларуская апазыцыя крытыкуе яго працу? Ці павінна тэма правоў чалавека займаць галоўнае месца ў дзейнасьці офіса АБСЭ ў Беларусі?
Удзельнікі: палітоляг Андрэй Фёдараў і дырэктар зарэгістраванага ў Літве Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Віталь Сіліцкі.
Валер Карбалевіч: “Першапачаткова прадстаўніцтва АБСЭ ў Беларусі зьявілася ў 1998 годзе. Яно называлася “Кансультатыўна-назіральная група (КНГ) АБСЭ”, а ўзначаліў яго нямецкі дыплямат Вік. Ягоная дзейнасьць выклікала вялікае незадавальненьне беларускіх уладаў, і дыпляматы АБСЭ былі фактычна выціснутыя зь Беларусі. Менск патрабаваў зьмяніць мандат прадстаўніцтва гэтай арганізацыі, і АБСЭ вымушана была пайсьці на саступкі.
З новым мандатам і новым кіраўніцтвам офіс АБСЭ зьмяніў кірунак і мэтады працы. Можна падводзіць пэўныя вынікі. Як ацаніць працу офіса АБСЭ ў Менску? Ці выконвае ён тую функцыю, дзеля якой быў створаны?”
Андрэй Фёдараў: “КНГ АБСЭ зьявілася ў Беларусі, каб дапамагчы ўрэгуляваць крызіс пасьля лістападаўскага 1996 году рэфэрэндуму. Перамовы ішлі доўга і напружана. Урэшце КНГ была створаная. Мэта яе была сфармулявана так: адсочваньне сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і інфармаваньне пра гэта кіраўніцтва АБСЭ, судзеяньне беларускім уладам у разьвіцьці дэмакратычных інстытутаў, выкананьне іншых абавязкаў, прынятых у рамках АБСЭ.
Напрыканцы 2002 году КНГ спыніла сваё існаваньне. У выніку напружаных перамоваў было вырашана стварыць замест КНГ офіс АБСЭ з новым мандатам.
Новы мандат прадугледжвае супрацоўніцтва з урадам Беларусі ў інстытуцыйным будаўніцтве, разьвіцьці грамадзянскай супольнасьці, эканоміцы і ахове навакольнага асяродзьдзя. Такім чынам, мандат пашыраны ў цэлым, але звужаны ў той сфэры, якая была першапачаткова галоўнай, то бок у сфэры абароны правоў чалавека. Таму сёньня можна гаварыць пра тое, як дзейнасьць офіса адпавядае яго мандату”.
Віталь Сіліцкі: “Адбылася пэўная палітычная эвалюцыя ўнутры Беларусі, а на гэтую эвалюцыю наклалася дзейнасьць АБСЭ. У часы, калі місіяй АБСЭ кіравалі Вік і Шміт, роля кіраўніка набывала публічны характар. А вось у час кіраваньня Хайкена і Пэтэрсана гэтага не было. То бок ня толькі мандат, але і асоба кіраўніка місіі адыгрывае ролю.
І ў часы Віка, і цяпер, у час Шміта, існуюць завышаныя чаканьні беларускай грамадзкасьці. Пры замкнутасьці палітычнай сыстэмы Беларусі замежны дыплямат, асабліва прадстаўнік такой уплывовай арганізацыі, як АБСЭ, мусіць выступаць у ролі палітыка. Ад яго чакаюць зьменаў у краіне. Але тое, што адбылося зь Вікам, наклала пэўны адбітак на Шміта”.
Карбалевіч: “Апошнім часам працы офіса АБСЭ спадарожнічалі скандалы. Найперш гэта зьвязана зь дзейнасьцю кіраўніка офіса нямецкага дыплямата Шміта. Беларуская апазыцыя ім незадаволена. Ці мае рацыю апазыцыя?”
Фёдараў: “Хоць мандат КНГ быў іншым, але Вік у сваёй дзейнасьці станавіўся на бок апазыцыі. Цяпер, наадварот, Шміт як быццам, кажу асьцярожна, больш схільны станавіцца на бок уладаў. Пазыцыя Віка была больш высакароднай, бо ён станавіўся на бок слабых. Бо беларуская апазыцыя можа атрымліваць дапамогу толькі звонку. А цяперашняя пазыцыя офіса АБСЭ адмоўна адбіваецца на апазыцыі.
Але ня трэба перабольшваць значэньне офіса. Ад яго пазыцыі прынцыповых зьменаў у Беларусі адбыцца ня можа. Бо АБСЭ — ня тая арганізацыя, якая можа ў прынцыпе нешта зьмяніць”.
Сіліцкі: “Вы ўзгадайце, як першапачаткова апазыцыя жорстка крытыкавала Віка. Былі пікеты, якія абвінавачвалі кіраўніка КНГ, што ён нямецкі шпіён, згаварыўся з Расеяй і інш. КНГ стала мазгавым цэнтрам беларускай апазыцыі. Але праблема — у завышаных чаканьнях адносна гэтай місіі. Да яе ставяцца як да “барина”, які прыедзе і ўсіх рассудзіць.
Шміт дапусьціў памылку. Ён вельмі хацеў тут нечага дасягнуць. А ў яго разуменьні дамагчыся тут нечага магчыма, толькі гуляючы на баку ўлады. Або — пераканаць улады пайсьці на нейкія зьмены.
Адначасова ён рабіў пэўныя заявы, які мелі грамадзкі рэзананс. Абсалютна непрымальным і неразумным крокам было запрашэньне ў Беларусь нямецкага экспэрта ў галіне права Ханке. Выглядала так, што офіс АБСЭ рабіўся мазгавым цэнтрам уладаў. І гэта выклікала незадавальненьне апазыцыі”.
Карбалевіч: “Як можна пракамэнтаваць тэзіс сп. Шміта, што тэма правоў чалавека не зьяўляецца галоўнай у дзейнасьці офіса АБСЭ ў Беларусі?”.
Фёдараў: “У мандаце офіса АБСЭ тэма правоў чалавека прыглушаная. Увогуле ў дзейнасьці АБСЭ ёсьць тры “кошыкі”: бясьпека, эканоміка і гуманітарная сфэра. Але фактычна дамінуе апошняя сфэра, тэма правоў чалавека. А фармальна гэтая апошняя — адна з трох роўных. Таму фармальна Шміт меў права такое сказаць.
Але я лічу ягоны погляд, што тэма правоў чалавека не зьяўляецца галоўнай у дзейнасьці офіса, памылковым. Таксама памылковым было запрашэньне юрыста Ханке, які выслухаў толькі меркаваньне ўлады, не сустрэўся з абвінавачанымі ваўкавыскімі прадпрымальнікамі ці іх адвакатамі і прыйшоў да высновы, што ўлады робяць усё правільна і законна”.
Карбалевіч: “Апошнім часам Расея, Беларусь, некаторыя іншыя краіны СНД выступаюць за рэформу АБСЭ. Яны імкнуцца адхіліць тэму правоў чалавека на задні плян, а наперад высунуць два іншыя “кошыкі”. Але гэтыя прапановы выклікалі насьцярожаную рэакцыю заходніх краінаў. Дык вось Шміт гэтай сваёй заявай падтрымлівае пазыцыю ня столькі Захаду, колькі аўтарытарных рэжымаў СНД”.
Фёдараў: “Ня ведаю пазыцыі кіраўніцтва ФРГ у гэтым пытаньні. Вядома, што актыўна выступаюць супраць гэтай пазыцыі Расеі ЗША”.
Сіліцкі: “Ён меў права такое заявіць. Але гэта павінна быць падмацавана актыўнай дзейнасьцю ў іншых кірунках. Былі ў Шміта пэўныя дасягненьні. Напрыклад, круглы стол па мэдыях, які меў пэўны плён.
Праблема Шміта ў тым, што ён імкнуўся да публічнай ролі ў Беларусі, сьвяціўся ў мэдыях — з усімі станоўчымі і адмоўнымі наступствамі такой лініі”.
Карбалевіч: “Місіі АБСЭ існуюць далёка не ва ўсіх краінах-сябрах АБСЭ, а толькі ў тых, у якіх існуюць канфлікты альбо вялікія праблемы з дэмакратыяй. Менавіта праблемы з правамі чалавека сталі прычынай і сэнсам існаваньня місіі АБСЭ ў Беларусі. Калі б не было гэтых праблемаў, не было б офіса АБСЭ. І вось у гэтым зьвязку такая заява Шміта падаецца дзіўнай”.
Фёдараў: “Скажу больш. Беларусь стала першай краінай, дзе зьявілася місія АБСЭ, скіраваная на маніторынг правоў чалавека. Таму з вамі можна пагадзіцца”.

Ці выконвае офіс сваю функцыю?

Чаму беларуская апазыцыя крытыкуе яго працу?

Тэма правоў чалавека