Чарговы «клопат» галоўнага санітарнага лекара Расіі Генадзя Анішчанкі пра Беларусь абяцае беларусам нейкае чарговае паскудзтва з боку РФ.
Каб вядомы пралетарскі паэт Уладзімер Маякоўскі жыў у нашы дні, то замест верша «Таварышу Нэтэ — параходу і чалавеку» ён, хутчэй за ўсё, напісаў бы верш «Таварышу Анішчанку — чалавеку і геапалітычнай зброі». А невядомыя прыдумляльшчыкі антысавецкіх досьціпаў накшталт «Слава КПСС — зусім не чалавек» уклалі б у вусны чукчы словы зь вядомым усім прозьвішчам. Таксама як і ананімныя аўтары анэкдоту пра савецкі адказ амэрыканцам на стварэньне нэўтроннай бомбы ў выглядзе дэсанту прапаршчыкаў: бо, у адрозьненьне ад нэўтроннай бомбы, выкарыстаньне прапаршчыкаў прыводзіць да зьнікненьня не людзей, а матэрыяльных каштоўнасьцяў. Тым больш што інстытут прапаршчыкаў ды мічманаў у РФ з наступнага году адмяняецца наагул. У выпадку з Анішчанкам гэтыя самыя матэрыяльныя каштоўнасьці проста не дасягаюць расейскай тэрыторыі. Што, у прынцыпе, дазваляе аднесьці гэтую зброю да катэгорыі абарончай.
Сьмех сьмехам, а расейскі часопіс «Коммерсант’ Власть» прысудзіў галоўнаму санітару РФ ордэн «Жалезнай заслоны» I ступені. Нагодай для гэтага сталася забарона расейскім турфірмам вывозіць дзяцей за межы РФ у сувязі з «эпідэміяй сьвінога грыпу». Калі сьледаваць гэтай лёгіцы, то атрымліваецца, што згадка пра наяўнасьць «новай чумы 21 стагодзьдзя» ў Крыштальным Сінявокім Сасудзе можа абярнуцца зьяўленьнем на расейска-беларускіх межах ня проста традыцыйнай мяжы ў савецкім стылі, празь якую мыш не праскочыць. А яшчэ і ўсталяваньнем вялізных вэнтылятараў, якія іншы расейскі змагар з рознай заходняй пошасьцю Ўладзімер Жырыноўскі заклікаў яшчэ ў 2001 годзе паставіць на межах РФ зь Літвой, каб гнаць туды радыяцыю. Зараз гэтыя вэнтылятары маглі б адганяць шкодны сьвіны вірус.
Ну, а пакуль вэнтылятараў няма, то можна задзейнічаць стары добры спосаб — абвясьціць Літве «малочную вайну». Бо згодна з апошнімі зводкамі з санітарна-эканамічных франтоў, ад 17 жніўня Расея ўводзіць абмежаваньні на імпарт літоўскай малочнай прадукцыі, бо ў ёй, як нядаўна і ў беларускай, нібыта знайшлі антыбіётыкі.
Ды што там маленькая Літва! У сфэры жыцьцёвых інтарэсаў ведамства Анішчанкі патрапіў ці ня ўвесь сьвет. Куды там, як сказаў бы вядучы савецкай «Міжнароднай панарамы» Аляксандар Бовін, амэрыканскім экспансіяністам ды кітайскім гегеманістам! Пачынаючы з 2004 году, Расея ўводзіла забарону на імпарт з краінаў Паўднёва-Ўсходняй Азіі, ЗША, Галяндыі, Швэцыі, Фінляндыі, Бразіліі, Аргентыны, Славеніі, Туркмэніі, Польшчы, Малдовы, Грузіі, Віетнама, Індыі, Украіны, Тайлянду, Румыніі, Армэніі, Вялікабрытаніі, Аргентыны, Японіі, Карэі, Чылі. У гэтым пераліку хіба не было Антарктыды. Унушальны і асартымэнт забароненых да ўвозу ў РФ тавараў: мяса, малако, кветкі, рыба, садавіна, гародніна, віно, тытунь, мінэральная вада і нават жывыя вярблюды.
Што тут сказаць? Быў калісьці адзін савецкі фільм пра спартсмэнаў з абсалютна клясычнаю для тагачаснай прапаганды сцэнай:
Герой савецкай дэлегацыі прамаўляе тост перад амэрыканцамі, дзе спачатку кажа: «Я за тое, каб нашы краіны ваявалі...» Амэрыканцы ў кадры адразу напружваюцца, а савецкі спартсмэн пасьля паўзы працягвае: «...каб нашы краіны ваявалі выключна на спартовых арэнах».
Так і тут: пакуль гіганцкія вэнтылятары радыяцыю да нас ня гоняць, то хай сабе там і малака нашага ня п’юць. Нам болей застанецца.
Адзін санітар страшнейшы за роту прапаршчыкаў
Каб вядомы пралетарскі паэт Уладзімер Маякоўскі жыў у нашы дні, то замест верша «Таварышу Нэтэ — параходу і чалавеку» ён, хутчэй за ўсё, напісаў бы верш «Таварышу Анішчанку — чалавеку і геапалітычнай зброі». А невядомыя прыдумляльшчыкі антысавецкіх досьціпаў накшталт «Слава КПСС — зусім не чалавек» уклалі б у вусны чукчы словы зь вядомым усім прозьвішчам. Таксама як і ананімныя аўтары анэкдоту пра савецкі адказ амэрыканцам на стварэньне нэўтроннай бомбы ў выглядзе дэсанту прапаршчыкаў: бо, у адрозьненьне ад нэўтроннай бомбы, выкарыстаньне прапаршчыкаў прыводзіць да зьнікненьня не людзей, а матэрыяльных каштоўнасьцяў. Тым больш што інстытут прапаршчыкаў ды мічманаў у РФ з наступнага году адмяняецца наагул. У выпадку з Анішчанкам гэтыя самыя матэрыяльныя каштоўнасьці проста не дасягаюць расейскай тэрыторыі. Што, у прынцыпе, дазваляе аднесьці гэтую зброю да катэгорыі абарончай.
У сфэры жыцьцёвых інтарэсаў ведамства Анішчанкі патрапіў ці ня ўвесь сьвет.
Новы малочны бліцкрыг