Быў год 1986. Быў месяц красавік. Быў 26 дзень гэтага месяца. Вельмі цёплая сонечная раніца. Шчабятаньне птушак. Дрэвы не па тэрмінах рана распусьцілі свае ярка-зялёныя, яшчэ ліпкія лісточкі… Бушавала вясна.
Субота. Выхадны дзень. Людзі заняліся зямнымі справамі. І якраз у гэты незвычайна звонкі веснавы дзень грымнуў чацьверты блёк Чарнобыльскай АЭС, які ўтрымліваў 190,2 тоны ядзернага паліва. Чарнобыльская хмара сваёй чорнай коўдрай накрыла ўсё жывое і нежывое…
Сярод шматлікіх гарадоў і населеных пунктаў нашай сінявокай Беларусі была вёска Вепрын. Прыгожая, зялёная, працавітая…
Зараз гэтая вёска – пад зямлёй. У поўным сэнсе слова. Людзей вы селілі, а будыніны моцныя, прыгожыя (іх было шмат) вывезьлі чыноўнікі сабе для лецішча, хаткі ж закапалі.
Дзесьці напачатку 1990-х гадоў, калі людзі (асноўная частка насельніцтва) атрымлівалі зарплату ў межах 30-50 даляраў у месяц, сустракаю райвыканкамаўскага чыноўніка, які з гонарам паведамляе, што зь Вепрына плянуюць перавезьці ў Чэрыкаў статую жанчыны. Маўляў, злачынцы думалі, што Яна, статуя, вырабленая з бронзы – і адпілавалі два пальцы (тая статуя і па сёньня стаіць інвалідам, бяз пальцаў). Сказаў гэта мне з такім выглядам, быццам бы яны там вырашаюць стратэгічна важную задачу.
А мне ўспомніліся словы са славутай у той час песьні: “И нету других забот”... У горадзе кругом бруд, цемра, асфальт – яміна на яміне, на тратуары можна бульбу сеяць, людзям кватэраў не хапае, жыць няма дзе, а ў райвыканкамаўскіх чыноўнікаў адна, самая важная з турбот: як уратаваць пасыпаную радыяцыйным попелам СТАТУЮ. Людзей не ратуюць, а вось СТАТУЮ…
Колькі было клопатаў, турботаў… І вось загудзела тэхніка каля возера. Расчысьцілі пляцоўку. Перавезьлі. Уратавалі… СТАТУЮ.
Потым, праз паўтара дзясятка год вырашылі гэтую СТАТУЮ зрабіць больш значнай: замовілі мармуровыя шыльды, на якіх напісаныя назвы вёсак, адкуль адселеныя людзі. Умуравалі іх каля падножжа гэтай СТАТУІ. Паставілі ліхтары, абнесьлі усё гэтае “збудаваньне” ланцугом. І, урэшце-рэшт, устанавілі крыж.
З простага штучнаг каменя зрабілі сьвятыню. Дзеля чаго? Каб тут можна было сабраць на род і паказаць, як улада “клапоціцца” аб чарнобыльцах.
На адкрыццё гэтага “комплексу” запрасілі і Анатоля Бялько, які ў самы крытычны момант выбуху на чацьвертым энэргаблёку Чарнобыльскай АЭС быў у эпіцэнтры трагічных падзеяў і ратаваў свой народ ад ядзернай навалы.
Яму прыгожа ўручылі кветкі і... 150 тысяч беларускіх рублёў!…