10 жніўня ў 4:40 раніцы хлопец залез на пастамэнт помніка вышынёй каля 7 м і паспрабаваў павіснуць на працягнутай наперад руцэ Леніна. У гэты момант канструкцыя абвалілася.
Па дарозе ў Гомельскую абласную клінічную лякарню малады чалавек сканаў, перадае БелТА.