Сёньня група грамадзкіх дзеячаў наладзіла прэсавую канфэрэнцыю, каб распавесьці пра ініцыятыву, прымеркаваную да Году роднай зямлі. У прыватнасьці, на імя Ўладзіміра Макея — кіраўніка Грамадзка-кансультатыўнай рады пры Адміністрацыі прэзыдэнта — накіраваны зварот, у якім блізу сотні падпісантаў просяць разгледзець пытаньне аб дэмантажы помнікаў дзеячам савецкай эпохі з наступнай заменай іх помнікамі выбітным прадстаўнікам беларускай гісторыі.
Ініцыятарамі звароту да кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі выступілі палітоляг Ігар Лялькоў і грамадзкі актывіст з Маладэчна Іван Лагвіновіч. Актыўна далучыўся да кампаніі старшыня Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч. Паводле спадара Лялькова, пад зваротам паставілі подпісы дзясяткі грамадзянаў Беларусі ў Менску, Берасьці, Віцебску, Пінску, Кобрыне і г.д., а ў першай дэкадзе сакавіка будзе наладжаны масавы збор подпісаў пад аналягічнымі зваротамі да цэнтральных і мясцовых уладаў па ўсёй краіне.
Падпісанты зьвяртаюць увагу, што ў незалежнай Беларусі большая палова помнікаў прысьвечана рэвалюцыйным дзеячам Расеі, тады як беларуская гісторыя практычна выкрасьленая з народнай памяці. На думку Ігара Лялькова, калі кіравацца нават указам Аляксандра Лукашэнкі аб абвяшчэньні 2009 года Годам роднай зямлі, было б лягічна перагледзець палітыку ўхваленьня асобаў, унёсак якіх у беларускую гісторыю досыць сумнеўны:
“Сёньняшні зьнешні выгляд Беларусі, гэтая сетка помнікаў дзеячам расейскага рэвалюцыйнага руху, абсалютна не адпавядае ўнутранай сутнасьці беларускай дзяржавы. Як ні характарызаваць сёньняшні рэжым, але мне здаецца, як гісторыку, як палітолягу, ні ў якім разе яго нельга пазыцыянаваць як пабудаваны на прынцыпах ленінізму-сталінізму. Нашы дзеці на ўроках гісторыі, як бы ідэалягічна ні былі афарбаваныя школьныя праграмы, але яны ў першую чаргу вывучаюць гісторыю Беларусі, знаёмяцца на старонках падручнікаў з імёнамі дзеячаў гісторыі, культуры нашай краіны. А потым выходзяць на вуліцу — і бачаць помнікі малавядомым для іх людзям. Зноў жа, незалежна ад ідэалягічных складнікаў, але пра таго ж Машэрава ў падручніках сказана нашмат больш, чым пра Калініна. Але помнік Калініну ў Менску стаіць, а помніка Машэраву няма”.
На думку ініцыятараў звароту, у першую чаргу з плошчаў і вуліцаў беларускіх гарадоў павінны зьнікнуць помнікі Леніну, Дзяржынскаму, Калініну, Сьвярдлову, Арджанікідзэ ды іншым чырвоным рэвалюцыянэрам.
Іх месцы павінны заняць асобы, якія склалі сапраўдную славу беларускага народу. На думку спадара Лялькова, было б сымбалічна, каб у цэнтры сталіцы пачэснае месца заняла скульптура сьвятой Эўфрасіньні Полацкай, нябеснай заступніцы беларусаў. Абсалютная бальшыня цяперашніх пэрсаніфікаваных помнікаў, як кажа кіраўнік Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч, ня мае ніякай матэрыяльнай каштоўнасьці:
“Прааналізуйце мастацкую вартасьць помнікаў, якімі літаральна засьмечаная Беларусь. Практычна ўсе яны ніякай мастацкай вартасьці ня маюць. У пасьляваенны час быў цудоўны спосаб зарабляць бюджэтныя грошы нашым манумэнталістам — ляпілі любую халтуру, абы на рэвалюцыйную тэматыку, атрымліваючы пад замовы вялізныя грошы. Увогуле помнікаў рэвалюцыйным дзеячам, якія знаходзяцца пад аховай дзяржавы, мізэр. Па Менску гэта Ленін ля Дому ўраду, Дзяржынскі, Калінін. Але ёсьць помнікі на тэрыторыі заводаў, школаў, шмат мэмарыяльных дошак, якія таксама прысьвечаныя дзеячам рэвалюцыі. Калі юрыдычна падысьці, то іх адразу можна дэмантаваць. Яны проста знаходзяцца на балянсе нейкай установы. Юрыдычных пытаньняў няма ніякіх. А ў выпадку, калі помніку нададзеная вартасьць гісторыка-культурнай каштоўнасьці, то наша прапанова — стварыць парк гэтых помнікаў, адмысловы музэй пад адкрытым небам”.
Экспэрты падкрэсьліваюць: пры адпаведным жаданьні можна безь ніякага жалю разьвітацца з сымбалямі, якія, здавалася, ставіліся навечна. На пачатку 1990-х ад былога будынку ЦК КПБ, дзе зараз месьціцца працоўная рэзыдэнцыя Аляксандра Лукашэнкі, прыбралі манумэнтальныя бюсты Леніна і Маркса. Але гэты прэцэдэнт так і застаўся адзінкавым выпадкам, які не пераўтварыўся ў заканамернасьць. На тле іншых раённых цэнтраў адносна лепш выглядае сытуацыя ў Маладэчне. Як кажа грамадзкі актывіст Іван Лагвіновіч, тут застаўся толькі адзін Ленін:
“Што тычыцца, прыкладам, Маладэчна, то я ведаю як мінімум яшчэ чатырох Леніных, якія колісь стаялі ў нашым горадзе. Зараз застаўся толькі адзін — на цэнтральнай плошчы. Астатнія скульптуры звычайна стаялі каля школаў, дык ініцыятыва іх дэмантаваць, што паказальна, зыходзіла ад дырэктараў школаў. Фармальна такая патрэба тлумачылася тым, што было вельмі праблематычна сачыць за іх зьнешнім выглядам, бо грамадзкасьць актыўна дэманстравала сваё стаўленьне да гэтай асобы. І зараз на ўсё Маладэчна застаўся толькі адзін Ленін”.
Каб захаваць правы грамадзянаў, якія прытрымліваюцца камуністычных поглядаў, актывісты прапануюць стварыць музэй, куды будуць перавезеныя рэвалюцыйныя скульптуры. Паводле Ігара Лялькова, найбольш лягічнай пляцоўкай мог бы стаць гісторыка-культурны комплекс “Лінія Сталіна”, куды зь Івянца ўжо дастаўлены бюст Сталіна. Вакол яго маглі б пастаць і іншыя партыйныя паплечнікі “айца народаў”.
СЛУХАЦЬ: