Туды яе даставіў нарад міліцыі, бо актывістка пры сабе ня мела пашпарту.
“Я з прыяцелем сядзела на Савецкай плошчы на парапэце тварам да Дняпра. Так звычайна сядзіць на гэтай плошчы ў нас моладзь. Да нас падышлі міліцыянты й запатрабавалі, каб мы ўсталі з парапэту. Мы ўсталі. Потым запатрабавалі пашпарты. Іх у нас не было. Тады нас даставілі ў пастарунак. Там мы даведаліся, што тварам да Дняпра на парапэце Савецкай плошчы сядзець нельга, бо гэта не падабаецца старшыні аблвыканкаму, які звычайна праяжджае ўнізе па дарозе. Цяпер міліцыянты патрабуюць ад моладзі, каб яна так не сядзела. На плошчы нідзе не напісана, што так як мы сядзелі сядзець нельга”, паведаміла пра сваё затрыманьне Крысьціна Шацікава.